СПАЧУВАЕМ!

СПАЧУВАЕМ!
04 мая 2023 года на 87 годзе жыцця памёр ГАРДЗЕЕНКА УЛАДЗІМІР ЦІТАВІЧ, вядомы беларускі жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў, член студыі ваенных мастакоў пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь.

Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

Гардзеенка Уладзімір Цітовіч нарадзіўся 6 ліпеня 1936 г., в. Клівы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1956), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці мастак тэатра (1962).
Працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы (1963–1970), дырэктарам Мастацка-вытворчага камбіната (1970–1973), галоўным мастаком РТБД (1974–1982), дэканам (1987–1989)
1982 г. — дацэнт кафедры малюнка.
У 1982-1987 гг. – 1 сакратар Праўлення Саюза мастакоў БССР.

СПАЧУВАЕМ!

Сябры!Сумная навіна! 15 сакавіна 2024 года на 59 годзе раптоўна пайшоў з жыцця СВЕНТАХОЎСКІ УСЕВАЛАД ПЯТРОВІЧ, мастак-графік, дызайнер, каліграф. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ нарадзіўся ў Мiнску. Скончыў Мiнскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ ЯКУНА ІСМАІЛАВІЧА ХАЙРУЛІНА!

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ!ХАЙРУЛІНА ЯКУНА ІСМАІЛАВІЧА, вядомага беларускага мастака-плакатыста, сябру секцыі графічнага дызайна Беларускага саюза мастакоў, якому 21 мая 2022 года спаўняецца 90 гадоў! Шматгранная творчасць мастака Якуна Хайруліна — злабадзённыя плакаты, афармленне спектакляў, работы ў жывапісе — такі велізарны дыяпазон мастака. Ён актыўна адгукаецца ў сваёй творчасці на найбольш важныя падзеі ў краіне. Нарадзіўся ў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ! З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ! Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна! Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РОД ГОМЕЛЬСКІ. 30 ліпеня 2024 года ў 17.00 у Палацы мастацтва

30 ліпеня 2024 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэе “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) у 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы “Род Гомельскі” Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Усё наша сучаснае жыццё практычна на кожным кроку да мяжы напоўнена разнастайнымі медыя. Сацсеткі, тэлебачанне, рэклама на вуліцы – мы ўвесь час падвяргаемся шквалу візуальных вобразаў, з якімі нам даводзіцца ўзаемадзейнічаць,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »