СССР — 100. МІЖНАРОДНЫ МАСТАЦКІ ПРАЕКТ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ І САЮЗА МАСТАКОЎ РАСІІ

12 студзеня ў Новай Траццякоўцы ўрачыста адкрываецца выстава да 100-годдзя ўтварэння СССР.
 
Экспазіцыя змяшчае каля 400 станковых твораў жывапісу, скульптуры і графікі з фондаў Саюза мастакоў Расіі і Беларускага саюза мастакоў, а таксама з прыватных калекцый і студый сучасных аўтараў.
 
Спецыяльны раздзел выставы прысвечаны рэтраспекцыі. У яе кантэксце ўпершыню за больш чым паўвекавы перыяд будуць паказаны ўнікальныя творы з запаснікаў СМ Расіі, якія раней не былі прадстаўлены шырокаму колу гледачоў. Гэта жывапісныя палотны легендарных мастакоў савецкай эпохі Ігара Грабара, Самуіла Адліванкіна, Аляксандра Дэйнекі, Аляксандра Самахвалава, братоў Ткачовых, скульптуры Мацвея Манізера, Льва Кербеля, Аляксея Сотнікава, Віктара Думаняна. У графічным раздзеле можна ўбачыць працы «Кукрыніксаў», а таксама Анатоля Какорына, Аляксея Пахомава, Дзмітрыя Мітрохіна, Мікіты Чарушына, Апанаса Мунхалава.
 
100-годдзе з дня ўтварэння СССР яшчэ раз падкрэсліла неабходнасць зірнуць праз прызму векавога юбілею і на гісторыю саюзаў мастакоў двух краін, прасачыць важнейшыя этапы іх жыцця, вывучыць і даследаваць асноўныя аспекты развіцця. Пра гэта расказвае інфармацыйны кластар выставы.
Выстава адкрыта для наведвання з 30 снежня 2022 па 22 студзеня 2023 г.
 
Месца правядзення: Масква, Крымскі Вал, 10. Заходняе Крыло Новай Траццякоўкі. 4 паверх
Уваход вольны

СПАЧУВАЕМ! НА 82-м ГОДЗЕ ПАМЁР СКУЛЬПТАР АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН

14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Барабанцаў Віктар Кірылавіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ -ІВАНІХШЫНА ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА З 75-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ІВАНІХШЫНА ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА з 75-годдзем! Івахнішын Юрый Мікалаевіч працуе ў галіне мастацкага праектавання інтэр’ераў, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Аформіў інтэр’еры інстытута «Мінскпраект», «Белбыттэхпраекта» і Дома мадэлей N 2, гасцініцы і рэстарана «Беларусь», Палаца Рэспублікі, станцыі метро «Маскоўская», канцэртнай залы «Мінск» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ: У СВЯТЛЕ ПОДЗВІГА

«В свете подвига» — новая экспозиция во Дворце Независимости.25 работ — посвящение очередной годовщине Победы в Великой Отечественной войне. Выставка сборная. В ее основе работы художника Владимира Уроднича, заслуженного деятеля искусств, лауреата спец.премии Президента деятелям культуры и искусства. Художник много пишет на тему Великой Отечественной войны, именно эти работы и представлены на выставке во Дворце.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »