«Усё будзе добра». Выстава Людмілы Шчамялёвай у галерэі «Мастацтва»

Творчы почырк Людмілы Шчамялёвай надзвычай самабытны, іранічны і адначасова прасякнуты цеплынёй чалавечых пачуццяў. Яе карціны — своеасаблівыя міні-гісторыі штодзённага побыту звычайных людзей, якія шчодра аздобленыя гумарам, але ў той да час у іх гучыць сум і трывога за сённяшні дзень.
Мастацтвазнаўца Барыс Крэпак, аналізуючы карціны Людмілы і яе мужа жывапісца Ігара Рымашэўскага, угадваў у іх творах «вобразы Ніка Пірасмані, Наталлю Ганчарову з Міхаілам Ларыёнавым, “бубнова-валетаўцаў” з іх інтанацыямі ў сферы гарадскога народнага выяўленчага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя, якое ўвабрала ўсю стракатасць, народнасць святочнага фальклорнага колазвароту і якое ішло ад лубка і прымітыву. Таго прымітыву, які з’яўляецца асновай гарадской творчай стыхіі. Але і Ігар, і Людміла апелююць зусім не да настальгічных і нават не столькі да эстэтычных, колькі да эмацыянальнажыццёвых перажыванняў, заклікаючы не да “любавання”, а як бы да непасрэднага “ўзнаўлення” тых вобразаў і аксесуараў, якія мы штодзённа з цеплынёй і гумарам назіраем у жыцці горада, яго “інтэр’ераў” і наваколля урбаністычнай цывілізацыі.”
У творах Людмілы Шчамялёвай заварожвае пачуццё свабоднай раскаванасці персанажаў горада і вёскі. У прывольны і рухаючы «жанравы» лад яна ўключае і чалавечыя фігуры, і жывёлы, і птушак, і дрэвы, і кветкі, і дамы, дзе заўсёды віруе жыццё.
Святло, якое зыходзіць ад яе работ, мяккае і прыцягальнае. Запрашаем: ўвайдзіце і паглядзіце экспазіцыю. Далібог, станеце крышачку дабрэйшыя!
ЛЮДМІЛА ШЧАМЯЛЁВА
У 1979 г. — скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава
З 1979 г. — удзельніца абласных, рэспубліканскіх, замежных і персанальных мастацкіх выстаў.
З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў галіне жывапісу, дэкаратыўна прыкладнога мастацтва і ілюстрацыі.
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Італіі, Нідэрландах, Германіі, Чэхіі, Польшчы і інш.

ВІЦЕБСК: ВЫСТАВА ВАЛЯНЦІНА НУДНОВА Ў МУЗЕІ ГІСТОРЫІ ВІЦЕБСКАГА НАРОДНАГА МАСТАЦКАГА ВУЧЫЛІШЧА

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) працуе выстава сябры секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў Валянціна Нуднова «Чорна-белае каханне». Валянцін Нудноў нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. У сваёй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАМІ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

На калегіі Міністэрства культуры 19 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў сферы культуры па выніках работы за 2023 год. Сярод мастакоў, сябраў Беларускага саюза мастакоў, былі ўзнагароджаны за развіццё патрыятычнага выхавання ў скульптары — І.Міско і С.Логвін, у жывапісе — Г.Садоўская, у манументальна-дэкаратыўным — мастацтве А.Чадзій, у графіцы — Л.Журавовіч.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024). Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака. Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

З 9 лютага 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект “Леанід Шчамялёў. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. Леанід Шчамялёў (1923–2021) – фігура легендарная для беларускага і савецкага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2009) –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »