ВІЦЕБСК: ВЫСТАВА ВАЛЯНЦІНА НУДНОВА Ў МУЗЕІ ГІСТОРЫІ ВІЦЕБСКАГА НАРОДНАГА МАСТАЦКАГА ВУЧЫЛІШЧА

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) працуе выстава сябры секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў Валянціна Нуднова «Чорна-белае каханне».

Валянцін Нудноў нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.

У сваёй творчасці мастак спрабуе раскрыць цесную сувязь эмоцыі і формы, паказаць, як форма фармуе эмоцыю, і наадварот — як эмоцыя дыктуе пэўную форму. «Я хацеў бы, каб мая праца вобразна ўспрымалася як нейкі шкляны аб’ект, дакрануўшыся да якога, можна было б адчуць вібрацыю ўсяго цела аб’екта і пасля завяршэння кантакту яшчэ доўга адчуваць трапятанне і водгаласы гукаў…».

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: УЛАДЗІМІР ЦЕРАШЧУК. КВЕТАСВЕТ. 22.03-22.04.2023

У працах, прадстаўленых у «Галерэі Мастацтва» Уладзімір Церашчук не спаборнічае з прыродай, а рэфлексуюць наконт яе багацця і разнастайнасці. У кветкавых нацюрмортах Уладзіміра Церэшчука запамінальная мастацкая выява фарміруюць сіла колеру і перадача характару кветак, але без батанічных падрабязнасцяў. Пастаўленыя ў вазы букеты з’яўляюцца магутнай крыніцай інспірацыі для жывапісца… Мастак выбудоўвае свае нацюрморты як структуры са

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ХАТЫНЬ. ДА 80-ГОДДЗЯ ТРАГЕДЫІ. 22.03.-24.04.2023

  22 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” з калекцыі музея і прыватных збораў. 22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні. У гэты дзень, 80 гадоў таму, у 1943 годзе нацысцкія карнікі разрабавалі і спалілі дашчэнту беларускую вёску Хатынь разам з усімі яе жыхарамі – у асноўным жанчынамі, старымі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024). Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака. Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »