ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ! ХАЙРУЛІНА ЯКУНА ІСМАІЛАВІЧА

21 мая 2021 года спаўняецца 90 гадоў Якуну Ісмаілавічу Хайруліну, вядомаму беларускаму мастаку-плакатысту, сябру секцыі графічнага дызайна Беларускага саюза мастакоў. Шматгранная творчасць мастака Якуна Хайруліна — злабадзённыя плакаты, афармленне спектакляў, работы ў жывапісе — такі велізарны дыяпазон мастака. Ён актыўна адгукаецца ў сваёй творчасці на найбольш важныя падзеі ў краіне. Нарадзіўся ў горадзе Самаркандзе, Узбекістан. У 1954-1957 гадах служыў у шэрагах Савецкай Арміі. У 1960 годзе скончыў Ташкенцкую мастацкую вучэльню імя П.Бенькова. З 1959 года працаваў галоўным мастаком у Ташкенцкім драматычным тэатры, Акружным Доме афіцэраў. Першы спектакль — Дыпломная работа «Узнятая цаліна», а таксама спектаклі «Акіян», «Іркуцкая гісторыя» і іншыя. З 1966 года жыве ў г.Мінску. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1966 года. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. Шматразовы лаўрэят міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката з 1977 года. Узнагароджаны дыпломамі, прызамі за плакаты: 1972 год — «50 год СССР» 1982 год — «60 год СССР» 1988 год — «Чэ Гевара» (г. Гавана, Куба) 1988 год — «СНІД» 1989 год — «Што пакінем нашчадкам» (г. Кіеў) 1990 год — «Сумленне аб Сахараве» (г. Ленінград) 1992 год — «Уваходзячы ў XXI век» (г. Масква) 1994 год — «50 год освобождения Беларуси» Плакаты экспанаваліся на выставах у Чэхаславакіі, Польшчы, Мексіцы, Германіі, Францыі, Італіі і ў гг. Маскве, Ленінградзе, Кіеве. У 1987-1991 гадах праектаваў афармленне плошчы імя Леніна ў г. Мінску да 70-годдзя СССР і да наступныхсвяточных датаў краіны. У 2001 годзе стаў лаўрэятам Рэспубликанскага конкурса «Плакаты» -1-ая прэмія за плакат «Мой амулет»; у 2002 годзе атрымаў Першую прэмію за плакат «Асцярожна! СНІД».Плакаты, закупленыя Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусі: «60 год СССР», «Уваходзячы ў XXI век».  

ВЫСТАВА ГОМЕЛЬСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ГА «БСМ» У ГОМЕЛІ. 15.12.2023-18.02.2014

Выстава сябраў Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў працуе ў палацава-паркавым ансамблі Паскевічаў з 15 снежня 2023 па 18 лютага 2024 г. У выставачным праекце, прадстаўленым Гомельскай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз мастакоў» у залах палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў, паўдзельнічала больш за 50 мастакоў з Гомеля, Жлобіна, Светлагорска, Мазыра, Рэчыцы і інш. населеных пунктаў. Несумненна, кожны творца

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва ганаровымі адзначэннямі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагароджаны старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык і першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.  

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «БЕЛАРТ»: ВЫСТАВА АНДРЭЯ КАРПЯНКОВА «PALISSADE | КВЕТНІК». 15.08-15.09.2023

15 жніўня (аўторак) 2023 г. а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі Беларт мае адбыцца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Андрэя Карпянкова « PALISSADE / КВЕТНІК». Андрэй Карпянкоў, мастак-жывапісец, выкладчык. Жыве і працуе ў г.Мінску. У 2008 г. скончыў кафедру “жывапіс” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2010 г. выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава. З

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »