ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА»

ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА»

Запрашаем у Гродзенскую выставачную залу на ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі!

Што? Выстава Гродзенскай абласной арганізацыі «Беларускага саюза мастакоў» — «КАЛЯДНАЕ КОЛА».

Калі? З 9 па 28 студзеня 2026 года.
Урачыстае адкрыццё — 9 студзеня (пятніца) а 17:30.

Дзе? Гродзенская выставачная зала: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 38.

Хто? Са спецыяльнай каляднай калабарацыяй ЯГОР КОТКІН.

Прыходзьце сустрэць Новы год разам з мастацтвам!

Кошты і рэжым:
✔️ Уваход на адкрыццё — вольны.
✔️ Графік працы: штодзённа з 9:00 да 20:00.
✔️ Кантакты: 62-29-82, 8(029) 549-79-05.

Выстава працуе да 28 студзеня. Не прапусціце!

СПАЧУВАЕМ!

12 кастрычніка 2023 года на 81 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар ЭДУАРД БАРЫСАВІЧ АСТАФ’ЕЎ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Эдуард Астаф’еў родам з горада Хімкі Маскоўскай вобласці. Але скончыўшы ў 1972 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у народных мастакоў А.А. Бембеля і А.К. Глебава, прысвяціў сваю творчасць беларускай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГОМЕЛЬШЧЫНА АЗАРЫЧЫ. ЧОРНЫЯ ЗОРКІ

Выстава «Азарычы. Чорныя зоркі», прысвечаная 80-годдзю вызвалення вязняў лагера смерці «Азарычы», адкрылася ў Светлагорская карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г.Пранішнікава. У экспазіцыі прадстаўлена 17 твораў 12 мастакоў Гомельшчыны. Усе творы — часткі адзінага цыкла, прысвечанага тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выстава мае перадзвіжны характар. Светлагорская галерэя першай паказала гэту выставу. Усе творы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН КОЗЕЛ. 28.12.2023-18.02.2024

28 cнежня ў 17.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс». Мы запрашаем на сустрэчу з майстром беларускага пейзажу – жанра, які разам з кніжнай графікай, даўно стаў візітнай карткай візуальнага мастацтва нашай краіны. Імя Івана Козела разам з Віктарам Барабанцавым, Мікалаем Ісаёнкам, Ігарам Бархатковым і іншымі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

23 снежня 2025 года прайшоў XXV з’езд Беларускага саюза мастакоў

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны найважнейшыя пытанні развіцця мастацкай супольнасці, падведзены вынікі бягучай дзейнасці і прыняты стратэгічныя рашэнні. Важным рашэннем з’езда стала абранне новага кіраўніцтва. Старшынёй ГА «Беларускі саюз мастакоў» абраны Васілеўскі Андрэй Генадзевіч, чые прафесійнае бачанне і досвед атрымалі заслужанае прызнанне калег. Ад імя ўсёй творчай супольнасці Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Андрэя Генадзевіча

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »