Юбілей мастака Юрыя Якавенкі

28 снежня юбілей адзначае член Беларускага саюза мастакоў, Юрый Якавенка.

Да гэтай знаменальнай даты мастак прымеркаваў адкрыццё буйной персанальнай выставы ў Расійскай Федэрацыі, што стала яркім сведчаннем яго актыўнай творчай жыцця і прызнання ў сяброўскай краіне.

Беларускі саюз мастакоў віншуе Юрыя Якавенку з юбілеем! Жадаем выбітнаму мастаку моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення і новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024). Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака. Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА «ВАЛЕРЫЙ ШКАРУБА. IN MEMORIAM». 27.01-02.04.2023

На вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася рэтраспектыўная выстава “Валерый Шкаруба. In Memoriam”. Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА: «Z O O A R T»

21 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё куратарскай анімалістычнай выставы твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю «Z O O A R T». На выставе «Z O O A R T» прадстаўлена больш за 100 твораў 44 беларускіх мастакоў, сярод якіх прафесійныя члены ГА «Беларускага саюза мастакоў», секцыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »