ЦЭНТРАЛЬНЫ ДОМ АФІЦЭРАЎ: ДА 20-ГОДДЗЯ СТУДЫІ ВАЕННЫХ МАСТАКОЎ

Да 20-годдзя Студыі ваенных мастакоў

18 снежня ў 14.00 у дзяржаўнай культурна-дасугавай установе «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» адкрываецца выстава студыі ваенных мастакоў «Айчыне служым», якая прысвечана 20-годдзю студыі.

Ужо дваццаць гадоў у Цэнтральным доме афіцэраў дзейнічае Студыя ваенных мастакоў, якая развівае ваенна-гістарычныя і героіка-патрыятычныя тэмы ў выяўленчым мастацтве. Каля вытокаў стварэння студыі стаяў народны мастак СССР і Беларусі Міхаіл Савіцкі, чалавек, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну і ў сваіх творах распавядаў пра адну з самых драматычных эпох у гісторыі чалавецтва. Цяпер творчае аб’яднанне ўзначальвае заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Апіёк.

З нагоды 20-годдзя з моманту заснавання студыі ў Цэнтральным Доме афіцэраў адкрыта выстава «Айчыне служым».

З юбілеем ваенных мастакоў павіншаваў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Алег Копыл.

У вернісажы прынялі ўдзел курсанты першага курса ваеннага факультэта БДУ і выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

 

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Журавовіч Ларыса Віктараўна, графік, сябра Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЖЫГАМОНТ. 14.11-09.12.2023

Выстава жывапісу Наталлі Жыгамонт «Імя Табе…» з 14 лістапада па 09 снежня 2023 года. Карціны для Наталлі Жыгамонт — не застылыя субстанцыі, але самастойныя аб’екты, якія жывуць і, што цікава, узаемадзейнічаюць з кантэкстам і змяняюцца ў часе. Мастачка дадае дэталі, змяняе адценні, а часам і больш радыкальна перапісвае свае працы. Атрымліваецца своеасаблівае «жыццё» палатна. У

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ОРША: МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА «КАЛЕГІУМ». 02.02.-29.02.2024

2 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовай міжнароднай выстаўкі “Калегіум”, якая ў 15-ы раз сабрала ў залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыку творчыя імкненні мастакоў розных напрамкаў і розных краін. Жанры і культурныя традыцыі пранікаюць адна ў адну, а мастакі працягваюць шукаць новыя спосабы самавыяўлення і актуальныя тэмы. У гэтым годзе на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА УЛАДЗІМІРА СТЭЛЬМАШОНКА

9 верасня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай” з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013). Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак. 1928–2013. Аўтапартрэт (“Аўтакрыж”).

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »