ВІНШУЕМ! НАТАЛЛЮ МІКАЛАЕЎНУ ПАПЛАЎСКУЮ
вядомага беларускага графіка, ілюстратара з 93 гадавінай народзінаў.
Наталля Паплаўская — мастак, графік. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны. Сябра БСМ з 1966 года.
Нарадзілася Наталля Мікалаеўна 19.01.1931 года ў Саратаве. З 1946 г. жыве ў Беларусі, з’яўляецца прадстаўніком славутай дынастыі беларускіх графікаў Паплаўскіх.
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1952), аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1964). Удзельнічае ў выставах з 1956 года.
Наталля Паплаўская — аўтар акварэльных серый «Палессе шасцідзесятых», «Героі беларускіх казак», «Музей прыроды», «Браслаўскія матывы», «З Чырвонай кнігі», а таксама ілюстрацый да беларускіх казак і казак народаў свету.
З інтэрв’ю Георгія Паплаўскага: «У мяне рэпартажы, рэалістычная проза на палотнах, а вось у Наталлі — уласны казачны свет. На нашых вачах змяняліся пакаленні, мастацкія плыні, але мы заўсёды заставаліся верныя абранаму кірунку.»