Старшыня

Андрэй Генадзевіч Васілеўскі

Cтаршыня Беларускага саюза мастакоў.
Прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Андрэй Генадзевіч Васілеўскі

Нарадзіўся 23.09.1968, г.Мінск.

2009 – скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
2009–2013 – аспірантура БДАМ.
З 2018 – сябра ГА “БСМ”, секцыя мастацтвазнаўства і мастацкай крытыкі.
З 2007 – прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах, фестывалях, мастацкіх праектах, стажыроўках.
Займаецца фатаграфіяй, графікай, вырабам ручной паперы.
З 2005 – займаецца рэжысёрскай і прадзюсерскай дзейнасцю.

Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2018), нагрудны знак Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (2018).

Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Аўстрыі, Германіі, ЗША, Літвы, Расіі, Італіі і Беларусі; у калекцыі сучаснага мастацтва Лучана Бенеттана (Італія).

Жыве ў г.Мінску.