СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ!
СПАЧУВАЕМ!
17 жніўня 2023 года на 83 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Барыс Іванавіч Первунінскіх.

Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака.

Барыс Іванавіч Первунінскіх нарадзіўсявіка 1941 у вёсцы Райгарадок Шчучынскага раёна Акмалінскай вобласці Беларускі тэатральна — мастацкі інстытут ён скончыў у сталым узросце-у 1972 годзе. За плячыма ўжо была вучоба ва Уральскім вучылішчы прыкладнога мастацтва.

АЛЕСЬ КАРЛЮКЕВІЧ у адным са сваіх артыкулаў пісаў: «Барыс Первунінскіх-майстар пейзажу. Таму з вялікім задавальненнем удзельнічае ў пленэрах. Мне давялося быць гледачом у Магілёве выставы, якая адкрылася па выніках Міжнароднага пленэра «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Першая яго частка прайшла ў Цвярской вобласці на акадэмічнай дачы Саюза мастакоў Расіі. Другая-у Беларусі, на Магілёўшчыне, у Бялыніцкім раёне, на радзіме выдатнага мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі. Удзельнічалі жывапісцы з Расіі, Украіны, Германіі…І калі выставілі створаныя імі на пленэры працы ў Магілёве, карціны Барыса Первунінскіх прыцягвалі да сябе цёплымі фарбамі. Здавалася, што ты і сам менавіта такімі вачыма глядзіш на неаглядныя родныя прасторы…»

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ: МІНСК. ХХ СТАГОДДЗЕ. 23.02-24.03.2024

23 лютага — 24 сакавіка 2024 года ў музеі працуе часовая экспазіцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення тэрыторыі Беларусі і яе сталіцы, горада Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе прадстаўлены фатаграфіі, жывапісныя і графічныя работы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Сярод аўтараў работ — М. Аксельрод, М. Дучыц, А. Тычына, А. Паплаўская, М. Рыжыкаў, У.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

94 гады з Дня нараджэння Івана Якімавіча Міско

Шаноўны Іван Якімавіч! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з днём нараджэння ад Беларускага саюза мастакоў! Ваша імя стала сімвалам найвышэйшага майстэрства ў беларускім выяўленчым мастацтве. Народны мастак Беларусі, Вы з’яўляецеся прызнаным класікам манументальнай і станкавай скульптуры, які стварыў унікальны летапіс пакарэння космасу ў камені і бронзе. Створаная Вамі галерэя скульптурных партрэтаў касманаўтаў — ад Юрыя Гагарына

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА»

ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА» Запрашаем у Гродзенскую выставачную залу на ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі! Што? Выстава Гродзенскай абласной арганізацыі «Беларускага саюза мастакоў» — «КАЛЯДНАЕ КОЛА». Калі? З 9 па 28 студзеня 2026 года. Урачыстае адкрыццё — 9 студзеня (пятніца) а 17:30. Дзе? Гродзенская выставачная зала: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 38. Хто? Са спецыяльнай каляднай калабарацыяй ЯГОР

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Міско Іван Якімавіч, народны мастак Беларусі, сябра секцыі скульптуры Беларускага саюз мастакоў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »