19.01.2024 — ВІНШУЕМ НАТАЛЛЮ ПАПЛАЎСКУЮ з 93 ГАДАВІНАЙ НАРОДЗІНАЎ

ВІНШУЕМ! НАТАЛЛЮ МІКАЛАЕЎНУ ПАПЛАЎСКУЮ
вядомага беларускага графіка, ілюстратара з 93 гадавінай народзінаў.

Наталля Паплаўская — мастак, графік. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны. Сябра БСМ з 1966 года.

Нарадзілася Наталля Мікалаеўна 19.01.1931 года ў Саратаве. З 1946 г. жыве ў Беларусі, з’яўляецца прадстаўніком славутай дынастыі беларускіх графікаў Паплаўскіх.

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1952), аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1964). Удзельнічае ў выставах з 1956 года.

Наталля Паплаўская — аўтар акварэльных серый «Палессе шасцідзесятых», «Героі беларускіх казак», «Музей прыроды», «Браслаўскія матывы», «З Чырвонай кнігі», а таксама ілюстрацый да беларускіх казак і казак народаў свету.

З інтэрв’ю Георгія Паплаўскага: «У мяне рэпартажы, рэалістычная проза на палотнах, а вось у Наталлі — уласны казачны свет.  На нашых вачах змяняліся пакаленні, мастацкія плыні, але мы заўсёды заставаліся верныя абранаму кірунку.»

ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫЙ ПРЭМІІ Ў ГАЛІНЕ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Прэмія прысуджаецца ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют. Акрамя таго, была ўручана ўзнагарода за ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва, якая ўручаецца мэтрам па сукупнасці заслуг перад айчыннай культурай. Яе атрымаў вядомы бабруйскі мастак Валерый Калтыгін . Валерый Аркадзьевіч — родапачынальнік так званага «бабруйскага стылю» ў кераміцы, арганізатар

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024). Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака. Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 20.06.2023

20 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці». Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: КАСТУСЬ КАЧАН. ЖЫВАПІС. 14.02-11.03.2023

Імя Кастуся Качана ў беларускім сучасным выяўленчым мастацтве перш за ўсё звязваюць з развіццём традыцый пейзажнага жанру. Пейзаж у беларускім мастацтве займае асаблівае месца, беларускія творцы знаходзілі і зараз знаходзяць у ім найбагацейшыя магчымасці для творчых выказванняў, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца прызнанні ў любові да роднай зямлі. На працягу ўжо доўгіх гадоў мастак апявае прыгажосць

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »