2020-2022 ГАДЫ — ПЛЁННАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і  ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ «БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ»

На XXIV з’ездзе Беларускага саюза мастакоў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч нагадаў моманты плённага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз мастакоў».

Нагадаем найбольш значныя пункты:

Былі прыняты новыя расцэнкі  на набыццё твораў выяўленчага мастацтва музейнымі ўстановамі Беларусі.

Шттогод у мастакоў – сяброў ГА “БСМ” – набываюцца творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, што з’яўляецца значнай дзяржаўнай падтрымкай мастакоў.

Штогод ствараюцца і ўсталёўваюцца шматлікія манументальныя аб’екты, помнікі ў Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. За 2020-2022 гады:

  • Рэканструкцыя брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ола ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці (у стварэнні алеі скульптур прымалі ўдзел: І.Засімовіч, К.Зантарыя, Ы.Малахаў, С.Вазісаў, В.Барзды, М.Яршоў, і інш., чэрвень 2020)
  • Надмагільны помнік народнаму артысту СССР і БССР І.Лучанку (аўтары І.Міско, А.Фінскі, 2020)
  • Помнік Воінам-Афганцам (аўтар – М.Яршоў, Беразіно, люты 2020)
  • Мемарыяльны комплекс, прысвечаны памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в. Боркі (аўтары – І.Арцімовіч, А.Сакалоў, чэрвень 2020)
  • Ландшафтна-паркавы праект К.Селіханава «Мора побач» (Мінск, мікрараён «Пірс», 2020)
  • Скульптурная кампазіцыя «Манета» (аўтар К.Касцючэнка, Мінск, верасень 2020)
  • Інтэграцыя твораў скульптуры ў грамадскія прасторы інтэр’ераў станцый мінскага метрапалітэна “Вакзальная” (“Дрэва дарог”, скульптар А.Шапо), “Юбілейная” (“Сонца”, скульптар – М.Пятруль), “Францішка Багушэвіча” (“Ткацкі станок” скульптары: В.Копач, А.Сарокін; “Кніга Беларуская”, скульптар М.Петруль), “Кавальская слабада” (П.Вайніцкі, М.Тарлецкая, М.Жвірбля), 2020-2021
  • Скульптурная кампазіцыя «Прысвячэнне паўстанню нарачанскіх рыбакоў» (аўтар П.Лявонаў, пас.Нарач, 2021)
  • Помнік-бюст І.Солтысу (аўтар – Х.Асадулаеў, Мінск, май 2021)
  • Помнік-бюст Ф.Рушчыцу ў в. Багданава (аўтар – В.Янушкевіч, май 2021)
  • Скульптурная кампазіцыя “Анёл” (Прысвячэнне Донару) (аўтар — М.Петруль, ліпень 2021, Цэнтр Транспланталогіі і Хірургіі. Мінск)
  • Скульптурная кампазіцыя “Горны інжынер”, г. Мікашэвічы Брэсцкай вобласці. Аўтарскі калектыў – Ю.Бірын-Паўлаў, Л.Мірончык, М.Фінскі, кастрычнік 2021
  • Рэканструкцыя помніка ў Бяроза-Картузскім канцэнтрацыйным лагеры (аўтары А.Сарокін, А.Шаціла, Бяроза, 2021)
  • Скульптурная кампазіцыя «Майстар-гарбарнік», прысвечаная Цішку Гартнаму (аўтар – П.Вайніцкі, Капыль, 2021)
  • Помнікі-бюсты В.Быкаву і Р.Барадуліну ў г. Ушачы (аўтары – І.Засімовіч і А.Сарокін, чэрвень 2021)
  • Скульптурная кампазіцыя “Мамам і дзецям” (аўтар – А.Шомаў, Мінск, 5-я гарадская клінічная бальніца, лістапад 2020)
  • Мемарыяльны знак “!Жывая памяць удзячных пакаленняў” у Парку Перамогі г. Мінска (аўтар – У.Слабодчыкаў, чэрвень 2022)
  • Помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту ў г. Мінску (кір. аўт. А. Хацяноўскі, май 2022)
  • Помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту ў г. Слуцку (аўтар: П.Лук, 2022)
  • Помнік Івану Шамякіну ў г. Добруш (аўтары – К.Касцючэнка, В.Піпін, жнівень 2022 г.)
  • Скульптурная кампазіцыя “Птушка” (Мінск, аўтар – М.Петруль, жнівень 2022 г.)
  • Скульптурная кампазіцыя “Лава архітэктараў”, прысвячэнне Тызенгаўзу (аўтар В.Мацкевіч, Гродна, 2022)
  • Памятны знак «Памежнікам усіх пакаленняў». Аўтары: скульптар Д.Аганаў, архітэктар Ю.Градаў. г. Полацак, верасень 2022 г.
  • Помнік Народнаму пісьменніку Беларусі Я.Коласу (аўт. І.Міско, С.Логвін, У.Піпін, Стоўбцы, 2022)
  • Мемарыяльныя дошкі І.Палівадзе (аўтар – А.Шаціла, Мінск, люты 2020); Народнаму пісьменніку В.Быкаву (аўтар – І.Засімовіч, Мінск, 2020); кампазітару А.Маўчану (аўтар – В.Нячай, Мінск, кастрычнік 2020); Хацько, географу (аўтар С.Аганаў, Камянец, 2020); Э.Каверскаму, ваеннаму геадэзісту (аўтар – С.Аганаў, Івянец, 2022); у гонар Георгія Канстанцінавіча Міцкевіча (сына Я.Коласа) устаноўлена на Вайсковых могілках у Мінску (аўтар – М.Пятруль, чэрвень 2022)

Праводзяцца рэспубліканскія выставы-конкурсы па розных намінацыях:

  • “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” (2020)
  • “Трыенале маладых мастакоў” (2022)

Праводзяцца пленэры пры падтрымцы Міністэрства культуры (2020 Святасць зямлі беларускай, 2021 Святасць зямлі беларускай, прысвечаны Мітрапаліту Філарэту і году гістарычнай памяці, 2022, Святасць зямлі Беларускай, прысвечаны 1030 годдзю праваслаўя на Беларусі і году народнага адзінства), а таксама сумесна з сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2022 пленэр, прысвечаны 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, 2022 – міжнародны пленэр да 100 годдзя М.Савіцкага).

Аказана значная дапамога пры вяртанні ГА “БСМ” ( і іншым творчым саюзам) льготы на майстэрні для творчай працы.

Унесены змены ў Кодэксе аб культуры: унесена ў 226 пункт азначэнне, што такое творчыя майстэрні.

Творы беларускіх мастакоў дэмансруюцца пад час правядзення Дзён беларускай культуры за мяжой (Траццякоўская галерэя, Масква, Казахстан, Татарстан).

ВІНШУЕМ — КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ З ЮБІЛЕЕМ!

Віншуем КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ з юбілеем! З 1988 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1975-2002 гг. — працавала ў камбінаце прыкладнога мастацтва ў г. Барысаве. Асноўныя 14 манументальных работ і больш за 80 эталонаў для вытворчасці камбіната. Творчыя работы апублікаваны ў энцыклапедычных матэрыялах акадэміі навук і саюза мастакоў, часопісаў ДПМ, часопісах аб мастацтве г. Дрэздэн, кніга “Мастацтва

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОСЕНЬСКІ САЛОН-2023. 07.09-08-10.2023

З 7 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў Мінску, у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3, пройдзе адна з самых чаканых арт-падзей года — Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам. З 2015 года гэты праект нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі. Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам —

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі. Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана — у 42 гады… Яна жыла ў Полацку,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »