ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОСЕНЬСКІ САЛОН-2023. 07.09-08-10.2023

З 7 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў Мінску, у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3, пройдзе адна з самых чаканых арт-падзей года — Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам. З 2015 года гэты праект нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі.

Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам — гэта выстава-продаж работ маладых мастакоў, якія прадстаўляюць творы ў розных відах выяўленчага мастацтва, уключаючы жывапіс, графіку, фатаграфію, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыі. З больш за 500 працамі 220 мастакоў, прадстаўленымі на выставе, кожны наведвальнік зможа знайсці ўражанні і набыць працу па гусце.

Прафесійнае журы адабрала найлепшыя працы з амаль 1000 заявак, прадстаўленых на ўдзел у праекце. Асноўная мэта Асенняга Салона — папулярызацыя мастацтва і знаёмства гледачоў з творамі маладых мастакоў Беларусі.

Наведвальнікаў Асенняга Салона чакае насычаная культурная праграма, якая ўключае лекцыі, кінапрагляды пад адкрытым небам, экскурсіі і майстар-класы, а таксама мерапрыемства «Ноч Восеньскага салона», якое аб’ядноўвае музыку, адукацыйныя праекты і сустрэчы з мастакамі.

Больш за 90% твораў, прадстаўленых на выставе, даступныя для пакупкі на платформе Artcenter.by. Кожны наведвальнік можа не толькі падтрымаць мастакоў, набываючы іх работы, але і ўзяць удзел у галасаванні. Пасля завяршэння Салона, аўтары, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны прызамі ад партнёраў праекта.

Ідэя праекта: ААТ «Белгазпрамбанк»

Арганізатар праекта: Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў» (Палац мастацтва).

Продаж прац: Artcenter.by

Партнёр праекту: 21vek.by

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВІТАЛЬ ЦВІРКА. ДА 110-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ. 16.03.-04.06.2023

  16 сакавіка 2023 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24) пачынае працу выставачны праект “Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы жывапісу і графікі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, а таксама з прыватных калекцый. Віталь Канстанцінавіч Цвірка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ ПРАДСТАЎЛЯЕ: МОВА ВАЕННАЙ ІЛЮСТРАЦЫІ. 08.02.-31.03.2024

8 лютага 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Мова ваеннай ілюстрацыі», прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад захопнікаў. У экспазіцыі ў тым ліку прадстаўлены некалькі скульптурных работ з фондаў Беларускага саюза мастакоў. Яркай старонкай кніжнага і графічнага мастацтва перыяду вайны лічыцца партызанская ілюстрацыя. Сярод экспанатаў выстаўкі – арыгіналы беларускіх рукапісных кніг

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАМІ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

На калегіі Міністэрства культуры 19 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў сферы культуры па выніках работы за 2023 год. Сярод мастакоў, сябраў Беларускага саюза мастакоў, былі ўзнагароджаны за развіццё патрыятычнага выхавання ў скульптары — І.Міско і С.Логвін, у жывапісе — Г.Садоўская, у манументальна-дэкаратыўным — мастацтве А.Чадзій, у графіцы — Л.Журавовіч.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 — ВІНШУЕМ З 80-ГОДДЗЕМ МІХАІЛА БАРЗДЫКУ!

ВІНШУЕМ! З 80-годдзем беларускага графіка, сябру секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў БАРЗДЫКУ МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА. Міхаіл Барздыка нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1973) і выкладаў у ім. З 1975 г. супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. У 1986 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. Член Беларускага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »