АНАТОЛЬ МАРКЕВІЧ: ЗАДАЧЫ САЮЗА НА БЛІЖЭЙШЫЯ ТРЫ ГАДЫ

 

15 снежня ў Мінску прайшоў XXVI з’езд Беларускага саюза мастакоў.

Перад дэлегатамі выступіў Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч.

Гаворачы аб задачах саюза на наступныя тры гады, Міністр назваў важнейшыя сярод іх: стварэнне твораў мастацтва патрыятычнай тэматыкі, правядзенне выставак і пленэраў, прысвечаных важным падзеям у жыцці Беларусі, праца з творчай моладдзю.

“СЦЭНАГРАФ-і-Я” — ВЫСТАВА СЕКЦЫІ МАСТАКОЎ ТЭАТРА Ў РТБД

21 сакавіка ў 18:30 у холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца адкрыцце выставы “СЦЭНАГРАФ-і-Я”. Экспазіцыя аб’яднала больш за 50 эскізаў, малюнкаў, макетаў і фатаграфій спектакляў вядомых беларускіх сцэнографаў, чые імёны можна ўбачыць на афішах вядучых тэатраў нашай краіны.⠀ Выстава арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў і прысвечана Сусветнаму дню тэатра.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

29.01.2024 — ВІНШУЕМ ВАЛЕРЫЯ ЛЕАНТОВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

29 студзеня спаўняецца 85 гадоў вядомаму беларускаму мастаку дэкатарыўна-прыкладнога мастацтва Валерыю Аляксеевичу ЛЕАНТОВІЧУ. Зычым Валерыю Аляксеевічу здароўя, моцы, выдатнага настрою і шмат гадоў наперадзе! Валерый Леантовіч нарадзіўся 29 студзеня ў 1939 годзе, у горадзе Горлаўка, Данецкай вобласці (Украіна). Скончыў Львоўскі дзяржаўны інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва і быў запрошаны на пасаду мастака Мінскага фарфоравага завода

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 — ВІНШУЕМ З 80-ГОДДЗЕМ МІХАІЛА БАРЗДЫКУ!

ВІНШУЕМ! З 80-годдзем беларускага графіка, сябру секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў БАРЗДЫКУ МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА. Міхаіл Барздыка нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1973) і выкладаў у ім. З 1975 г. супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. У 1986 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. Член Беларускага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 лістапала 2023 года ў камернай зале імя Л.Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання ў сувязі са святкаваннем 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі В.І.Грамада, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Т.В.Філімонава, старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма, В.П.Брэль, начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »