АРТ-МІНСК-2023

Абвяшчаецца збор заявак на фестываль Арт-Мінск-23

Фестываль пройдзе з 10 мая па 18 чэрвеня 2023 года ў Палацы мастацтва.

Да ўдзелу прымаюцца работы аўтараў, старэйшых за 18 гадоў (іншых узроставых абмежаванняў няма), не больш за тры работы ў розных відах, жанрах і тэхніках выяўленчага і прыкладнога мастацтва, створаных за апошнія тры гады (2020-2023 гг.). Не дапускаюцца работы, якія ўдзельнічалі ў фестывалі Арт-Мінск або Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам раней.

Усе работы, адпраўленыя ў заяўцы, будуць размешчаны на анлайн-платформе Artcenter.by у фармаце электроннага каталога.
Вынікі адбору будуць вядомы шляхам смс-абвесткі і email-рассыланні. Арганізатары праекта пакідаюць за сабой права адбору найбольш значных твораў з тых, што прайшлі да размяшчэння ў экспазіцыі. Памятайце, што работы павінны быць падрыхтаваны да экспанавання і дастаўлены ў Палац мастацтва аўтарам або яго даверанай асобай.

Прыём заявак працягнецца да 20 сакавіка да 23:59.

Калі ў Вас узніклі пытанні ці праблемы з рэгістрацыяй, звярніцеся да нашых менеджэраў па тэл.: +375 (33) 630-06-66, +375 (44) 766-44-99, e-mail: contact@artcenter.by
https://artcenter.by/events/artminsk-2023

 






МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АНАСТАСІЯ БАЛЫШ «НАШЫ СВЯТЫНІ». ВЫСТАВА Ў ПРЭЗІДЭНЦКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ. З 08.02.2024

Выстава твораў сябры Беларускага саюза мастакоў Анастасіі Балыш “Нашы Святыні” адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы 08 лютага 2024 года. Мастачка з’яўляецца прыхажанкай Спаса-Праабражэнскага сабору, у якім 110 год таму пачаў служыць свяшчэннапакутнік Парфірый (Рубановіч) — прэсвітар Заслаўскі. Кожнае стагоддзе адкрывае чалавецтву святых – прападобных і праведных. Парфірый Заслаўскі стаў адным з тых, хто прыняў пакуты па

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з юбілеем Валянціну Сідараву!

Віншуем з юбілеем вядомага беларускага мастака-графіка  Валянціну Сцяпанаўну Сідараву, сябру Беларускага саюза мастакоў, секцыі графікі, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кафедры графікі. Валянціна Сідарава шмат гадоў займаецца графікай – кніжнай і станковай. Многія з аформленых ёю выданняў увайшлі ў “залаты фонд” беларускай кніжнай графікі. Апошнім часам у кола яе інтерэсаў увайшлі таксама жывапіс і фатаграфія.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…

СЯБРЫ! ЗАПРАШАЕМ! 23 лютага 2023 года ў 18.00 у Палац мастацтва на адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу «ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…» Выстава жывапісу, у якой удзельнічаюць мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, прысвечана 100-годдзю народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Шчамялёва (1923-2021). Нагадаем, што Леанід Дзмітрыевіч быў першым сакратаром праўлення Саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »