НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

З 9 лютага 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект “Леанід Шчамялёў. Да 100-годдзя з дня нараджэння”.

Леанід Шчамялёў (1923–2021) – фігура легендарная для беларускага і савецкага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2009) – у гісторыі нашай выяўленчай культуры другой паловы ХХ стагоддзя і першых двух дзесяцігоддзяў ХХІ ён адыграў асаблівую ролю.

Прайшоўшы суровую школу жыцця, быўшы ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў, як ніхто іншы, змог стварыць вытанчаную і разам з тым лірычную паэму пра жыццё чалавека ва ўсёй яго складанасці: аб “…сучаснасці і гісторыі краіны, каханні і суму, радасці чалавечай і надзеі, аб прыгажосці зямлі і настальгічных успамінах маладосці”, – як адзначыў вядомы беларускі мастацтвазнаўца, найбуйнейшы даследчык творчасці мастака Барыс Аляксеевіч Крэпак.

Мастак тварыў практычна ва ўсіх жанрах жывапісу: ад фігуратыўнай карціны да нацюрморта, ад лірычнага і эпічнага пейзажаў да кампазіцыйнага партрэта, шмат працаваў у графіцы.

У фокусе ўвагі цяперашняй юбілейнай выставы-рэтраспектывы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будуць творы майстра, сабраныя з дзяржаўных і прыватных калекцый, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы і галоўныя напрамкі мастацкіх пошукаў мастака ў шырокім часавым дыяпазоне. Экспазіцыя прадставіць увесь шлях Шчамялёва-жывапісца: ад дыпломнай работы да твораў апошніх гадоў, ад буйнафарматных праграмных работ да эцюдаў і невялікіх замалёвак.

Творы Л. Д. Шчамялёва знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, многіх абласных і раённых музеяў Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (г. Масква), у фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Беларускага саюза мастакоў і прыватных зборах.

ВЫВСТАВА ПАМЯЦІ УЛАДЗІМІРА ЖБАНАВА

26 студзеня Уладзіміру Жбанаву споўнілася б 70 гадоў. З гэтай 26 студзеня сябры фотагуртка «Пазітыў» пад кіраўніцтвам М.Лінніка (працуе пры бібліятэцы імя Янкі Купалы) ў бібліятэцы 15 на вул.Талбухіна ў Мінску адкрылі выставу, прысвечаную памяці і творчасці вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Іванавіча Жбанава. 26.01. Уладзіміру Жбанава магло б споўніцца 70 гадоў… На адкрыцці прысутнічаў старшыня

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Помнік «Жывая памяць удзячных пакаленняў» адкрылі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Гэта ўжо другі помнік у рамках праекту дабрачыннага фонду Аляксея Талая. Аўтар скульптурнай кампазіцыі народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў. У стварэнні манумента прынялі ўдзел сотні тысяч сем’яў з Беларусі і замежжа, якія апусцілі свае манеты ва ўстаноўленыя па ўсёй краіне спецыяльныя колбы. Помнік складаецца з дзвюх частак. Скамянелы ліст-трохвугольнік — даніна мінуламу, бронзавае дрэва — увасабленне

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 — 85 ГАДОЎ СПОЎНІЛАСЯ НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ ВАСІЛЮ ШАРАНГОВІЧУ (1939-2021)

14 студзеня споўнілася б 85 гадоў народнаму мастаку Беларусі Васілю Пятровічу Шаранговічу (14.01.1939 — 31.12. 2021). Васіль Шаранговіч з плеяды тых, хто вызначаў выяўленчае мастацтва нашай краіны. Ён прыйшоў у беларускае мастацтва ў канцы 1960-х гг. у час росквіту кніжнай графікі ў Савецкім Саюзе, калі былі запатрабаваны сур’ёзныя, шматфігурныя, высокапрафесійныя ілюстрацыі да класічных твораў. Яго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »