НОВАЯ КУЛЬТУРНАЯ СТАЛІЦА 2024 ГОДА — БЯЛЫНІЧЫ!

Слуцк — радзіма знакамітых паясоў і культурная сталіца 2023 года — 15 снежня перадала ганаровае званне «Культурнай сталіцы года» гораду Бялынычы Магілёўскай вобласці!

Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» ў Слуцку прайшла з размахам! За бягучы год было праведзена больш за 100 мерапрыемстваў — гэта канцэртныя праграмы, выставы, фестывалі, конкурсы, спектаклі, выступленні вядучых артыстаў і калектываў Рэспублікі Беларусь, эстрадныя і цыркавыя паказы, літаратурныя сустрэчы, шоу-праграмы…

Статыстыка паказала, што за 11 месяцаў больш за 200 000 чалавек наведалі ўсе гэтыя мерапрыемствы.

У выніку ў жыхароў і гасцей Слуцка ішло насычанае пазітыўнымі падзеямі жыццё, а ў гарадскіх адміністрацый была рэалізавана стратэгія культурнага і эканамічнага развіцця горада, павышалася яго турыстычная прывабнасць.

ГОМЕЛЬШЧЫНА АЗАРЫЧЫ. ЧОРНЫЯ ЗОРКІ

Выстава «Азарычы. Чорныя зоркі», прысвечаная 80-годдзю вызвалення вязняў лагера смерці «Азарычы», адкрылася ў Светлагорская карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г.Пранішнікава. У экспазіцыі прадстаўлена 17 твораў 12 мастакоў Гомельшчыны. Усе творы — часткі адзінага цыкла, прысвечанага тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выстава мае перадзвіжны характар. Светлагорская галерэя першай паказала гэту выставу. Усе творы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА ІМІ А.БЕМБЕЛЯ: ВЫСТАВА ДЗЯНІСА КАНДРАЦЬЕВА. З 3.10.2023

3 кастрычніка ў 17.00 у выставачнай зале ГА «БСМ» ім. А.А. Бембеля (вул. Я. Коласа, 29А) адбудзецца адкрыццё выставы «Нараджэнне». На выставе будуць прадстаўлены скульптурныя і графічныя работы Дзяніса Кандрацьева. Дзяніс Кандрацьеў, мастак-скульптар, выкладчык, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і персанальных выставак, прадставіць ключавыя творы, якія характарызуюць пэўны творчы перыяд аўтара. Выстаўка прысвечана

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЯЛІКАЯ СТРАТА ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК АЛЕСЬ РОДЗІН

19 снежня 2022 года на 76-годдзе заўчасна пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак АЛЕСЬ ІВАНАВІЧ РОДЗІН, культавая фігура старэйшага пакалення беларускіх мастакоў-нонканфармістаў, жывапісец, графік, перформер, сябра секцыі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў. Алесь Родзін быў адным з арганізатараў фестываляў міжнароднага эксперыментальнага мастацтва «ДАХ» («DACH». Берлін — Мінск: 2001 — 2016), рэзідэнтамартхауса «ТАХЕЛЕС» у Берліне (1990 —

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: УЛАДЗІМІР ПРАКАПЦОЎ. 09.08.-09.09.2023

  З 9 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) пачне працаваць выстава Уладзіміра Пракапцова “Пад знакам бясконцасці”. Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »