Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем!

Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй Азіі. Аднак асноўнай тэмай творчасці сталі радзіма (Прыдзвінне, Паазер’е) і дзяцінства.

Выстаўляецца з 1975 года ў Беларусі, Расіі, Латвіі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі… Работы знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі мастацкай культуры Наўгародскай зямлі, Браслаўскім раённым аб’яднанні музеяў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Карціннай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і іншых калекцыях. Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Працуе ў станковай графіцы, акварэлі, дэкаратыўна-афарміцельскім мастацтве.

Уладзімір Дзмітрыевіч на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў распрацоўвае асобны сусвет, заснаваны на асаблівым мастацкім бачанні жыцця. ТЯго работы ўражваюць яркасцю, экспрэсіўнасцю, «вітражнасцю», якія адлюстроўваюць непасрэднасць пачуццяў аўтара. Яго візітка — шматаблічныя, у нечым фантасмагарычныя вобразы.

Сярод твораў: «Залаты Браслаў» (1989), «Анёлы-ахоўнікі» (2003), «Купалле» (2005), «Аўтапартрэт з кошкай» (2009), «Адрачэнне Пятра» (2009), «Добрая вестка» (2009), «Іоф» (2009), «Святы Францыск» (2009), «Уцёкі ў Егіпет» (2009), «Уезд у Іерусалім» (2009), «Маленне аб чашы» (2009), «Дыялог ля брамы» (2009), «Пацалунак Юды» (2009), алегарычныя вобразы мастакоў В. Васільева, Д. Генеральніцкага, Ф. Гумена, А. Дасужава, А. Крошкіна, Л. Мірзаяна, А. Арлова, В. Ральцэвіча, А. Слепава, Д. Цырліна (усе 2009); трыпціх «Возера Снуды» (1997); серыі графічных кампазіцый у розных тэхніках «Паазер’е» (1980), «Казкі старога Браслава» (1984), «Чалавек ёсць тое, што ён ясі» (2009) і інш.

 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ ПРАДСТАЎЛЯЕ: МОВА ВАЕННАЙ ІЛЮСТРАЦЫІ. 08.02.-31.03.2024

8 лютага 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Мова ваеннай ілюстрацыі», прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад захопнікаў. У экспазіцыі ў тым ліку прадстаўлены некалькі скульптурных работ з фондаў Беларускага саюза мастакоў. Яркай старонкай кніжнага і графічнага мастацтва перыяду вайны лічыцца партызанская ілюстрацыя. Сярод экспанатаў выстаўкі – арыгіналы беларускіх рукапісных кніг

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАРАДСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА: ДА 100-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА БЕЛАРУСІ. З 4 ЛЮТАГА 2023

З 4 лютага 2023 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва пачне працаваць юбілейная выстава жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Майстра. Усё, што я ўвасабляю ў палотнах – маё жыццё. Гэта гісторыя маёй Радзімы, гэта людзі, якіх бясконца люблю, і – прырода, без якой не ўяўляю свайго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

У ноч з 12 на 13 студзеня 2024 года ва ўзросце 65 гадоў раптоўна пайшоў з жыцця вядомы беларускі фотамастак, крытык і аналітык фотамастацтва, куратар выставачных праектаў, сябра секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў ПАРФЯНОК УЛАДЗІМІР ПЯТРОВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным, блізкім, сябрам і калегам Уладзіміра Парфянка. Уладзімір Парфянок быў не

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »