85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 лістапала 2023 года ў камернай зале імя Л.Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання ў сувязі са святкаваннем 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі В.І.Грамада, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Т.В.Філімонава, старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма, В.П.Брэль, начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама, А.М.Жыгун, начальнік Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, М.Коржыч, пратаірэй, настаяцель храма святога Аляксандра Неўскага, А.В.Шантаровіч, дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя А.Глебава і іншыя

ЯЎГЕН ЧАМАДУРАЎ. ВЫСТАВА ДА 100-ГОДДЗЯ Ў МУЗЕІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА КІНО. 25.01-31.03.2024

З 25 студзеня па 31 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно будзе працаваць выстава, прысвечаная 110-гадоваму юбілею тэатральнага мастака Яўгена Чамадурава. Адным з самых выдатных майстроў сцэнічнага мастацтва Беларусі з’яўляецца Яўген Рыгоравіч Чамадураў. Мастак высокага ўзроўню, ён прытрымліваўся ў творчасці прынцыпа спалучэння ў адзінае цэлае сутнасці музычнага твора, рэжысёрскай задумы, акцёрскага выканання і вобразнага дэкарацыйнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024). Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака. Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГОМЕЛЬШЧЫНА АЗАРЫЧЫ. ЧОРНЫЯ ЗОРКІ

Выстава «Азарычы. Чорныя зоркі», прысвечаная 80-годдзю вызвалення вязняў лагера смерці «Азарычы», адкрылася ў Светлагорская карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г.Пранішнікава. У экспазіцыі прадстаўлена 17 твораў 12 мастакоў Гомельшчыны. Усе творы — часткі адзінага цыкла, прысвечанага тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выстава мае перадзвіжны характар. Светлагорская галерэя першай паказала гэту выставу. Усе творы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

2 студзеня 2024 года раптоўна на 82-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар, з 1990 па 2001 гады старшыня Беларускага саюза мастакоў Генадзь Васільевіч Буралкін. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Яркі, неардынарны творца Генадзь Буралкін з’яўляўся аўтарам многіх манументальных, станковых і графічных работ. Генадзь Буралкін з 1990 па 2001

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »