ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ!
З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ!
Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна!
Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем паніжаючага каэфіцыента. Калі адну майстэрню займае некалькі сяброў саюза, каэфіцыент 0,1 прымяняецца ў адносінах 100 кв.м. на памяшканне.
Выказваем вялікую ўдзячнасць за дапамогу ў вырашэнні гэта важнага для Беларускага саюза мастакоў пытання МІністэрству культуры Рэспублікі Беларусь і асабіста міністру культуры Маркевічу Анатолію Мячаслававічу, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці.
А таксама мы ўдзячны за адзіную пазіцыю з намі страшыні Беларускага саюза журналістаў Крывашэеву Андрэю Яўгеньевічу і старшыні Канфедэрацыі творчых саюзаў Пракапцову Уладзіміру Іванавічу.
Старшыня Беларускага саюза мастакоў
Глеб Отчык

Прием заявок на художественную выставку «От Съезда к Съезду»

Напоминаем, что до 28.11.2025г. продолжается прием заявок на художественную выставку «От Съезда к Съезду». Приглашаем членов ОО «БСХ» принять участие в проекте. Заявки можно направлять на электронную почту: bshexpo@gmail.com.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СВЯТА-ЕЛІСАВЕЦІНСКІ МАНАСТЫР. ВЫСТАВА ПАД ЧАС ПАСЯДЖДЭННЯ ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ

29 сакавіка ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску пад час выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі была прэзентавана выстава твораў мастакоў-сяброў Беларускага саюзу мастакоў, а таксама калекцыя лепшых жывапісных работ з фондаў ГА » БСМ». «У сучасных рэаліях грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей актуальна як ніколі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Юбілей мастака Юрыя Якавенкі

28 снежня юбілей адзначае член Беларускага саюза мастакоў, Юрый Якавенка. Да гэтай знаменальнай даты мастак прымеркаваў адкрыццё буйной персанальнай выставы ў Расійскай Федэрацыі, што стала яркім сведчаннем яго актыўнай творчай жыцця і прызнання ў сяброўскай краіне. Беларускі саюз мастакоў віншуе Юрыя Якавенку з юбілеем! Жадаем выбітнаму мастаку моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення і новых поспехаў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫВСТАВА ПАМЯЦІ УЛАДЗІМІРА ЖБАНАВА

26 студзеня Уладзіміру Жбанаву споўнілася б 70 гадоў. З гэтай 26 студзеня сябры фотагуртка «Пазітыў» пад кіраўніцтвам М.Лінніка (працуе пры бібліятэцы імя Янкі Купалы) ў бібліятэцы 15 на вул.Талбухіна ў Мінску адкрылі выставу, прысвечаную памяці і творчасці вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Іванавіча Жбанава. 26.01. Уладзіміру Жбанава магло б споўніцца 70 гадоў… На адкрыцці прысутнічаў старшыня

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »