МІЖ НАМІ/INTER NOS: ІГАР ГАРДЗІЁНАК, ПАВЕЛ ТАТАРНІКАЎ, АЛЯКСАНДР ШАППО, СЯРГЕЙ ШЭМЕТ

Выстава «МІЖ НАМІ/INTER NOS» адкрыта ў Палацы мастацтва 28 красавіка і працуе да 15 мая 2021 года.

АЛЕНА БОХАН, мастацтвазнаўца, куратар выставы: “Экспазіцыя, якая носіць назву МІЖ НАМІ/INTER NOS, з’яўляецца ў пэўнай ступені эксперыментам. Яна не адпавядае фармату традыцыйных выстаў, што ладзяцца да ўгодкаў сяброў Беларускага саюза мастакоў.

Аўтары, якія адзначаюць у 2021 годзе сваё пяцідзесяцігоддзе – Ігар Гардзіёнак, Павел Татарнікаў, Аляксандр Шаппо, Сяргей Шэмет, – вырашылі аб’яднацца для стварэння сумеснай экспазіцыі. Ідэя прадставіць свае работы разам на адной пляцоўцы на першы погляд не відавочная, але цалкам натуральная, бо мастакі ведаюць адзін аднаго з маленства, калі пачалі навучанне ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву, знакамітым “Парнаце”. Усе чацвёра вучыліся і ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, набылі трывалы падмурак для творчага развіцця.

Кожны з аўтараў здзейсніўся як паспяховы мастак, кожны мае адметны досвед і непаўторную пазнавальную манеру. Аднак, нягледзячы на абсалютную арыгінальнасць падыходаў, непадобнасць асабістых установак, прынцыпаў работы, іх яднае моцны імпульс, зададзены самім часам прафесійнага станаўлення. Мастакам пакалення, якое сталела на зломе эпох, уласцівыя імкненне да рэфлексіі і пошук тоеснасці.

У экспазіцыі глядач не знойдзе звычайнай логікі юбілейных выстаў, бо гэта не рэтраспекцыя. Кожны з мастакоў вызначыў творы, якія выяўляюць сутнасць уласнага творчага метаду і ўвасабляюць памкненні і ідэі, што актуальныя менавіта на сённяшнім этапе. Выставачная прастора не прадугледжвае дакладна зададзенага сцэнару і паслядоўнага перамяшчэння ад аднаго раздзела да іншага. Зрэшты, глядач можа свабодна ўступаць у дыялог з аўтарамі або назіраць за іх разважаннямі.”

ОРША: МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА «КАЛЕГІУМ». 02.02.-29.02.2024

2 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовай міжнароднай выстаўкі “Калегіум”, якая ў 15-ы раз сабрала ў залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыку творчыя імкненні мастакоў розных напрамкаў і розных краін. Жанры і культурныя традыцыі пранікаюць адна ў адну, а мастакі працягваюць шукаць новыя спосабы самавыяўлення і актуальныя тэмы. У гэтым годзе на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

2 студзеня 2024 года раптоўна на 82-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар, з 1990 па 2001 гады старшыня Беларускага саюза мастакоў Генадзь Васільевіч Буралкін. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Яркі, неардынарны творца Генадзь Буралкін з’яўляўся аўтарам многіх манументальных, станковых і графічных работ. Генадзь Буралкін з 1990 па 2001

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 кастрычніка 2023 года пасля цяжкога захворвання на 71 годзе пайшоў з жыцця беларускі мастак-графік, сябра секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ ЛУКАШЫК. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Лукашыкам адбудзецца 19 кастрычніка ў 12.00 у зале развітання па адрасе вул.Кальварыйская 33а. Уладзімір Лукашык у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РОД ГОМЕЛЬСКІ. 30 ліпеня 2024 года ў 17.00 у Палацы мастацтва

30 ліпеня 2024 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэе “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) у 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы “Род Гомельскі” Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Усё наша сучаснае жыццё практычна на кожным кроку да мяжы напоўнена разнастайнымі медыя. Сацсеткі, тэлебачанне, рэклама на вуліцы – мы ўвесь час падвяргаемся шквалу візуальных вобразаў, з якімі нам даводзіцца ўзаемадзейнічаць,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »