ВЫСТАВА «МЕРА»: УЛАДЗІМІР САВІЧ, АНДРЭЙ САВІЧ І АЛЯКСАНДР КАНАВАЛАЎ

29 красавіка 2021 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адкрылась буйны мастацкі праект, які ўключае ў сябе творы жывапісу і графікі трох вядомых беларускіх творцаў – Уладзіміра Савіча, Андрэя Савіча і Аляксандра Канавалава (Полацк).

Ёсць магчымасць пазнаёміцца з іх работамі розных гадоў стварэння, але ў асноўным з новымі творамі мастакоў. А інсталяцыя Уладзіміра Савіча і Андрэя Савіча на сцяне і ў прасторы залы ўносіць у экспазіцыю акцэнт падрыхтаванай імправізаванасці.

Куратар выставачнага праекта — мастацтвазнаўца, дырэктар Полацкай карціннай галерэі Ларыса Лысенка

Мастацтвазнаўца ЛАРЫСА ЛЫСЕНКА: «Выставка представляет творчество авторов, создавших своё авторское художественное пространство. Она затрагивает темы, волнующие человека как в его повседневной жизненной среде так и в глобализированном арт-мире.

Искусство Беларуси, базируясь на традициях и реалиях жизни, ввергнуто в актуальность происходящего. Из чего в будущем следует поиск того баланса, осознание которого должно устремиться к познанию меры — как точки созидательного совершенствования.

Мера, как философская категория — это неуловимый баланс, сокрытый под хаосом (порядком) движений и мыслей, и человек постоянно блуждает в поисках её. От рождения до смерти у него есть минута — как мгновение в вечности — его гармоничного созидания. В искусстве он создаёт шедевр своей жизни, состоящий из материальных и духовных энергий — шедевр своей жизни во Вселенной.

Культура — это психологическое отражение жизни, а искусство — знаковое предчувствие”.

Выстава будзе працаваць да 15 мая 2021 года

ПАМЯЦІ ВОГНЕНЫХ ВЁСАК — ПЕРШАЯ ВЫСТАВА З ПРАЕКТА «КОЛЕРЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ»

Першая выстава праекта «Колеры Вялікай Перамогі» прадставіць графічныя работы на тэму вайны народных мастакоў Беларусі Г.Паплаўскага, В.Шаранговіча, А.Кашкурэвіча, работы такіх вядомых аўтараў як П.Любамудраў, М.Селешчук, М.Гуціеў, А.Дземарын, Р.Віткоўскі, Л.Ран. У іх – боль, гнеў, захапленне мужнасцю людзей, радасць пераможных дзён, выказаная мовай літаграфій, лінагравюр, афортаў… Усіх аўтараў так ці інакш закранула вайна: праз іх уласныя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. «АДМЕТНЫЯ». З 14.12.20232

СЯБРЫ! ПРАЦЯГВАЕМ СВЯТКАВАЦЬ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ! Заўтра, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 17.00 адкрываецца выстава «Адметныя 85», якая знаёміць з лепшымі дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Выстава прымеркавана да 85-гадовага юбілею ГА «Беларускі саюз мастакоў» (БСМ). У экспазіцыі – майстры жывапісу, гонар беларускага выяўленчага мастацтва, аўтары «Адметных 85» – І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў, У.Сухаверхаў, П.Гаўрыленка,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА ІМІ А.БЕМБЕЛЯ: ВЫСТАВА ДЗЯНІСА КАНДРАЦЬЕВА. З 3.10.2023

3 кастрычніка ў 17.00 у выставачнай зале ГА «БСМ» ім. А.А. Бембеля (вул. Я. Коласа, 29А) адбудзецца адкрыццё выставы «Нараджэнне». На выставе будуць прадстаўлены скульптурныя і графічныя работы Дзяніса Кандрацьева. Дзяніс Кандрацьеў, мастак-скульптар, выкладчык, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і персанальных выставак, прадставіць ключавыя творы, якія характарызуюць пэўны творчы перыяд аўтара. Выстаўка прысвечана

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫЙ ПРЭМІІ Ў ГАЛІНЕ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Прэмія прысуджаецца ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют. Акрамя таго, была ўручана ўзнагарода за ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва, якая ўручаецца мэтрам па сукупнасці заслуг перад айчыннай культурай. Яе атрымаў вядомы бабруйскі мастак Валерый Калтыгін . Валерый Аркадзьевіч — родапачынальнік так званага «бабруйскага стылю» ў кераміцы, арганізатар

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »