ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА ІМІ А.БЕМБЕЛЯ: ВЫСТАВА ДЗЯНІСА КАНДРАЦЬЕВА. З 3.10.2023

3 кастрычніка ў 17.00 у выставачнай зале ГА «БСМ» ім. А.А. Бембеля (вул. Я. Коласа, 29А) адбудзецца адкрыццё выставы «Нараджэнне». На выставе будуць прадстаўлены скульптурныя і графічныя работы Дзяніса Кандрацьева.

Дзяніс Кандрацьеў, мастак-скульптар, выкладчык, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і персанальных выставак, прадставіць ключавыя творы, якія характарызуюць пэўны творчы перыяд аўтара. Выстаўка прысвечана асэнсаванню нараджэння твора мастацтва, яго росту, развіцця разам з аўтарам.

Выявы — пластычна шматпланавыя, адлюстроўваюць разважанні аўтара над біблейскімі матывамі: гісторыя грэхападзення — «Адам і Ева». Закранаюць грэчаскую міфалогію — «Харон». З’яўляюцца вобразнае ўвасабленне жыццёвага шляху чалавека ў трыпціху «Дрэва жыцця». «Мроі» — сон Іосіфа, персанажа адной з самай маштабнай і падрабязнай гісторыі з кнігі Быцця. Аб’ядноўвае прадстаўленае пластычнае апавяданне выява ствараючага светы творцы ў скульптурнай кампазіцыі «Гук».

14.01.2024 — ВІНШУЕМ З 80-ГОДДЗЕМ МІХАІЛА БАРЗДЫКУ!

ВІНШУЕМ! З 80-годдзем беларускага графіка, сябру секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў БАРЗДЫКУ МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА. Міхаіл Барздыка нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1973) і выкладаў у ім. З 1975 г. супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. У 1986 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. Член Беларускага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ

СЯБРЫ! СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ! ЗАПРАШАЕМ на адкрыццё новага выставачнага праекта секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў 23 лютага 2023 года ў 17.00 у Палац Мастацтва. Які ён – скульптурны горад сення і, магчыма, заўтра? На выставе «Скульптура – гораду» будуць прадстаўлены скульптурныя творы, якія з’явіліся на вуліцах і плошчах сталіцы ў апошнія дзесяцігоддзі. Гэта помнікі, мемарыялы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ОРША: МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА «КАЛЕГІУМ». 02.02.-29.02.2024

2 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовай міжнароднай выстаўкі “Калегіум”, якая ў 15-ы раз сабрала ў залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыку творчыя імкненні мастакоў розных напрамкаў і розных краін. Жанры і культурныя традыцыі пранікаюць адна ў адну, а мастакі працягваюць шукаць новыя спосабы самавыяўлення і актуальныя тэмы. У гэтым годзе на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »