ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ

СЯБРЫ!
СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ!
ЗАПРАШАЕМ на адкрыццё новага выставачнага праекта секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў 23 лютага 2023 года ў 17.00 у Палац Мастацтва.
Які ён – скульптурны горад сення і, магчыма, заўтра?
На выставе «Скульптура – гораду» будуць прадстаўлены скульптурныя творы, якія з’явіліся на вуліцах і плошчах сталіцы ў апошнія дзесяцігоддзі. Гэта помнікі, мемарыялы, прысвечаныя жыхарам горада і героям краіны, яе знакавым падзеям. Гэта шэраг новых вобразаў, без якіх ўжо не ўявіць аблічча нашаго горада. Устаноўленыя ў грамадскіх прасторах, многія з гэтых твораў прадстаўлены ў экспазіцыі выставы на фотаздымках і ў мадэлях.
Асноўную частку экспазіцыі зоймуць творы, якія зараз праектуюцца і прапануюцца аўтарамі для ўстаноўкі ў той ці іншай архітэктурнай ці прыроднай грамадскай прасторы. Вялікая ўвага надаецца вырашанай ў адметнай манеры асобнай аўтарскай скульптуры, якая з’яўляецца носьбітам хаця і не буйных, але не менш значных ідэй і тэм – філасафічнага, сімвалічнага, бытавога характару. Гэта скульптура, выкананая ў абсалютна розных стылях і накірунках, дыяпазон яе пластычных сродкаў – ад рэалістычнага да гратэскнага, абстрактнага, асацыятыўна-вобразнага.
Мяняецца аблічча нашых горадоў і асабліва Мінска – пашыраюцца вуліцы і плошчы, архітэктура паўстае ў новых матэрыялах і формах. Беларуская скульптура ідзе ў нагу з часам, прапаноўваючы сучаснаму гораду свае варыянты мастацкага напаўнення яго прасторы. Наведвальнік выставы ўбачыць новыя работы як вядомых айчынных скульптараў, так і маладых аўтараў – усе яны вельмі па рознаму вырашаюць агульную тэму – ад абстрактных, сімвалічных вобразаў са шкла і пластыку да звыклых фігуратыўных аб’ектаў з бронзы і каменя.

Развітанне з Занковічам Валянцінам Паўлавічам адбудзецца 26 снежня

Развітанне з Занковічам Валянцінам Паўлавічам адбудзецца 26 снежня 2025 года ў 11 гадзін у Храме Усіх Святых па вул.Каліноўскага, 121 у г.Мінску. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат Ленінскай прэміі СССР і прэміі Ленінскага камсамола СССР. Асноўныя працы: * Дваццаць памятных знакаў на тэрыторыі БССР, прысвечаных подзвігу камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. (Прэмія Ленінскага камсамола

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН АХРЭМЧЫК. 22.12-21.01.2023

ВЫСТАВА «ІВАН АХРЭМЧЫК.МАЙСТАР. ЛЮДЗІ. ЭПОХА» 22 снежня 2023 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай творчасці народнага мастака БССР Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971). Выставачны праект «Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха» знаёміць з творчай спадчынай мастака. На выставе прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, матэрыялы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »