НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН АХРЭМЧЫК. 22.12-21.01.2023

ВЫСТАВА «ІВАН АХРЭМЧЫК.
МАЙСТАР. ЛЮДЗІ. ЭПОХА»

22 снежня 2023 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай творчасці народнага мастака БССР Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971). Выставачны праект «Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха» знаёміць з творчай спадчынай мастака.

На выставе прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, матэрыялы і фотаздымкі з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Выстава будзе працаваць да 21 студзеня 2024 г.

ВІНШУЕМ ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА з 85-годдзем! Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, кафедру інтэр’еру і абсталяванні. З гэтага часу справай жыцця становіцца дызайн і падрыхтоўка спецыялістаў гэтага профілю ў роднай ВНУ, а потым у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і з нядаўняга часу ў БДУ. Быў народным дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР апошняга склікання. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Член міжнароднай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

18 сакавіка ў Прэс-цэнтры Дома Прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вачыма мастакоў» Разважалі пра новыя мастацкія праекты Беларускага саюза мастакоў да свята вызвалення Беларусі, стварэнне манументальных аб’ектаў, жывапісных і графічных твораў на тэму вайны мастакамі старэйшага пакалення і маладымі творцамі. Пра выставы і пленэры Беларускага саюза мастакоў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

3 ЛЮТАГА 2023- адзначаем 100-годдзе народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

Леанід Шчамялёў — фігура для нашай краіны знакавая. Франтавік, народны мастак Беларусі, ён стаў легендай яшчэ пры жыцці. А жыццё, у тым ліку творчае, выдалася доўгім і плённым. Выбітны майстар сышоў ад нас два гады таму, ледзь не дажыўшы да 98 гадоў і да апошніх дзён пагружаны ў працу. І выставу ў гонар свайго 100‑годдзя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 — 85 ГАДОЎ СПОЎНІЛАСЯ НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ ВАСІЛЮ ШАРАНГОВІЧУ (1939-2021)

14 студзеня споўнілася б 85 гадоў народнаму мастаку Беларусі Васілю Пятровічу Шаранговічу (14.01.1939 — 31.12. 2021). Васіль Шаранговіч з плеяды тых, хто вызначаў выяўленчае мастацтва нашай краіны. Ён прыйшоў у беларускае мастацтва ў канцы 1960-х гг. у час росквіту кніжнай графікі ў Савецкім Саюзе, калі былі запатрабаваны сур’ёзныя, шматфігурныя, высокапрафесійныя ілюстрацыі да класічных твораў. Яго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »