ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ ЯКУНА ІСМАІЛАВІЧА ХАЙРУЛІНА!

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ!ХАЙРУЛІНА ЯКУНА ІСМАІЛАВІЧА, вядомага беларускага мастака-плакатыста, сябру секцыі графічнага дызайна Беларускага саюза мастакоў, якому 21 мая 2022 года спаўняецца 90 гадоў!

Шматгранная творчасць мастака Якуна Хайруліна — злабадзённыя плакаты, афармленне спектакляў, работы ў жывапісе — такі велізарны дыяпазон мастака. Ён актыўна адгукаецца ў сваёй творчасці на найбольш важныя падзеі ў краіне.
Нарадзіўся ў горадзе Самаркандзе, Узбекістан. У 1954-1957 гадах служыў у шэрагах Савецкай Арміі. У 1960 годзе скончыў Ташкенцкую мастацкую вучэльню імя П.Бенькова. З 1959 года працаваў галоўным мастаком у Ташкенцкім драматычным тэатры, Акружным Доме афіцэраў. Першы спектакль — Дыпломная работа «Узнятая цаліна», а таксама спектаклі «Акіян», «Іркуцкая гісторыя» і іншыя. З 1966 года жыве ў г.Мінску.
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1966 года.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Шматразовы лаўрэят міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката з 1977 года. Узнагароджаны дыпломамі, прызамі за плакаты:
1972 год — «50 год СССР»
1982 год — «60 год СССР»
1988 год — «Чэ Гевара» (г. Гавана, Куба)
1988 год — «СНІД»
1989 год — «Што пакінем нашчадкам» (г. Кіеў)
1990 год — «Сумленне аб Сахараве» (г. Ленінград)
1992 год — «Уваходзячы ў XXI век» (г. Масква)
1994 год — «50 год освобождения Беларуси»
Плакаты экспанаваліся на выставах у Чэхаславакіі, Польшчы, Мексіцы, Германіі, Францыі, Італіі і ў гг. Маскве, Ленінградзе, Кіеве.
У 1987-1991 гадах праектаваў афармленне плошчы імя Леніна ў г. Мінску да 70-годдзя СССР і да наступныхсвяточных датаў краіны.
У 2001 годзе стаў лаўрэятам Рэспубликанскага конкурса «Плакаты» -1-ая прэмія за плакат «Мой амулет»; у 2002 годзе атрымаў Першую прэмію за плакат «Асцярожна! СНІД».Плакаты, закупленыя Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусі: «60 год СССР», «Уваходзячы ў XXI век».


































МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА: «Z O O A R T»

21 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё куратарскай анімалістычнай выставы твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю «Z O O A R T». На выставе «Z O O A R T» прадстаўлена больш за 100 твораў 44 беларускіх мастакоў, сярод якіх прафесійныя члены ГА «Беларускага саюза мастакоў», секцыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: СТАРШЫНЯ. ВЫСТАВА ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. З 16.10.2023

16 лістапада 2023 года ў 17.00 Беларускі саюз мастакоў запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставы “Старшыня”, прымеркаванай святкаванню юбілею саюза. Мы згадваем і вызначаем з удзячнасцю ўсіх тых творцаў, якія ў розныя часы ўзначальвалі наша творчае аб’яднанне. У экспазіцыі прадстаўлена ўсяго больш за 130 твораў жывапісу, графікі, скульптуры старшыняў ГА “БСМ” з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ ПРАДСТАЎЛЯЕ: МОВА ВАЕННАЙ ІЛЮСТРАЦЫІ. 08.02.-31.03.2024

8 лютага 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Мова ваеннай ілюстрацыі», прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад захопнікаў. У экспазіцыі ў тым ліку прадстаўлены некалькі скульптурных работ з фондаў Беларускага саюза мастакоў. Яркай старонкай кніжнага і графічнага мастацтва перыяду вайны лічыцца партызанская ілюстрацыя. Сярод экспанатаў выстаўкі – арыгіналы беларускіх рукапісных кніг

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д,ШЧАМЯЛЁВА. ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ПАШКЕВІЧА

27.03.2024. Мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялева Адкрыцце персанальнай выставы жывапісу і графікі «АДЛЮСТРАВАННЕ» сябра Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Мікалаевіча Пашкевіча (г.Маладэчна), прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці аўтара.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »