ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: СТАРШЫНЯ. ВЫСТАВА ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. З 16.10.2023

16 лістапада 2023 года ў 17.00 Беларускі саюз мастакоў запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставы “Старшыня”, прымеркаванай святкаванню юбілею саюза.

Мы згадваем і вызначаем з удзячнасцю ўсіх тых творцаў, якія ў розныя часы ўзначальвалі наша творчае аб’яднанне. У экспазіцыі прадстаўлена ўсяго больш за 130 твораў жывапісу, графікі, скульптуры старшыняў ГА “БСМ” з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

У экспазіцыі прадстаўлена шмат пейзажаў, нацюрмортаў. Але галоўная тэма выставы – чалавек. У творах старшыняў саюза, якія адносяцца да розных гадоў стварэння, знаходзяць выяўленне ключавыя пытанні яго быцця: месца ў грамадстве і свеце, яго роля ў гісторыі і ў сучаснасці, уяўленні аб прыгожым і жахлівым, стаўленне да трагічнага, гераічнага. Складаны пасляваенны час, аднаўленне краіны, нацыянальны рамантызм 1980-х гадоў, авангардныя пошукі 1990-х – усё гэта спараджала розную выразную форму і розныя падыходы да рашэння вобраза чалавека.

Сярод тых, хто стаяў на чале творчага аб’яднання – такія знакамітыя творцы як Аляксандр Грубэ (1941-1944), Іван Ахрэмчык (1944-1948), Яўген Зайцаў (1948-1950), Андрэй Бембель (1950-1954, 1982-1984), Уладзімір Сухаверхаў (1954-1956), Павел Гаўрыленка (1956-1961), Павел Масленікаў (1961-1962), Віталь Цвірка (1962-1963), Натан Воранаў (1963-1965), Уладзімір Стэльмашонак (1965-1968, 1987-1990), Віктар Грамыка (1968-1973, 1977-1982), Віктар Пратасеня (1973-1977), Уладзімір Гардзеенка (1984-1987), Генадзь Буралкін (1990-2001), Уладзімір Басалыга (2001-2007), Уладзімір Савіч (2007-2013), Рыгор Сітніца (2013-2019). З 2019 года Беларускі саюз мастакоў узначальвае Глеб Отчык.

 

Развітанне з Занковічам Валянцінам Паўлавічам адбудзецца 26 снежня

Развітанне з Занковічам Валянцінам Паўлавічам адбудзецца 26 снежня 2025 года ў 11 гадзін у Храме Усіх Святых па вул.Каліноўскага, 121 у г.Мінску. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат Ленінскай прэміі СССР і прэміі Ленінскага камсамола СССР. Асноўныя працы: * Дваццаць памятных знакаў на тэрыторыі БССР, прысвечаных подзвігу камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. (Прэмія Ленінскага камсамола

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! 23 МАЯ 2021 ГОДА ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ВІЦЕБСКІ МАСТАК-АВАНГАРДЫСТ, ЗАСЛУЖАНЫ ДЗЕЯЧ МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ САЛАЎЁЎ

СПАЧУВАЕМ! Беларускі саюз мастакоў глыбока смуткуе з прычыны смерці нашага калегі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вядомага мастака САЛАЎЁВА Аляксандра Аляксандравіча (Віцебск). Яму было 94 гады. Развітанне з Аляксандрам Аляксандравічам Салаўёва адбудзецца 25 мая 2021 года з 10.00 да 12.00 у Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск). Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў – легендарная

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

3 ЛЮТАГА 2023- адзначаем 100-годдзе народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

Леанід Шчамялёў — фігура для нашай краіны знакавая. Франтавік, народны мастак Беларусі, ён стаў легендай яшчэ пры жыцці. А жыццё, у тым ліку творчае, выдалася доўгім і плённым. Выбітны майстар сышоў ад нас два гады таму, ледзь не дажыўшы да 98 гадоў і да апошніх дзён пагружаны ў працу. І выставу ў гонар свайго 100‑годдзя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Светлай памяці мастака Уладзіміра Лісавенкі

На 62-м годзе жыцця 9 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ ЛІСАВЕНКА, выдатны беларускі творца, аўтар яркіх эксперыментальных габеленаў, сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыі мастацкага тэкстылю, і Беларускага саюза дызайнераў. БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »