СПАЧУВАЕМ! 23 МАЯ 2021 ГОДА ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ВІЦЕБСКІ МАСТАК-АВАНГАРДЫСТ, ЗАСЛУЖАНЫ ДЗЕЯЧ МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ САЛАЎЁЎ

СПАЧУВАЕМ!

Беларускі саюз мастакоў глыбока смуткуе з прычыны смерці нашага калегі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вядомага мастака САЛАЎЁВА Аляксандра Аляксандравіча (Віцебск). Яму было 94 гады.

Развітанне з Аляксандрам Аляксандравічам Салаўёва адбудзецца 25 мая 2021 года з 10.00 да 12.00 у Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск).

Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў – легендарная асоба ў гісторыі беларускага мастацтва. Прызнаны майстар сцэнаграфіі, які на сцэне Коласаўскага тэатра ў Віцебску аздобіў больш за 80 спектакляў. Выдатны жывапісец-станкавіст, які стварыў свой экспрэсіўны індывідуальны стыль, і аўтар шматлікіх графічных серый.

Аляксандр Салаўёў быў адным з першых, хто развіваў яшчэ ў часы Савецкага саюза новую мову мастацкага выказвання. Яго жывапісныя абстрактныя кампазіцыі адрознівае метафарычнасць, экпрэсія, рытміка. Па сутнасці, менавіта Аляксандр Салаўёў яшчэ ў 1960-1970-х гадах забяспечыў другі “прыход” абстракцыі ў беларускае мастацтва. Яго асоба і творчасць аказалі вялікі ўплыў на развіццё віцебскай мастацкай школы.

Арыентаваны на авангардныя тэндэнцыі ў творчасці, А.Салаўёў акумуліраваў у Віцебску ідэі сучаснага мастацкага мыслення іў прасторы сцэнічнага мастацтва, і ў жывапісе.Да апошняга дня свайго жыцця Аляксандр Салаўёй заставаўся актыўным творцам, чалавекам шырокага інтэлекту, грамадзянінан сваёй Бацькаўшчыны.

Светлая памяць аб гэтым добрым чалавеку надоўга застанецца ў сэрцах шматлікіх добрых людзей.

Беларускі саюз мастакоў выказвае спачуванне родным, блізкім і калегам у сувязі з нападкаўшым іх вялікім горам.

Салаўёў Аляксандр Аляксандравіч (13.09.1926, в. Салані Ленінградскай вобл., Расія), беларускі мастак тэатра. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Скончыў Ленінградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). З 1965 года – у Віцебску. У 1977–1990 гг. – галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Член Беларускага саюза мастакоў (1966). Жыў у Віцебску.

УЛАДЗІМІР НАПРЭЕНКА. ВЫСТАВА ДА 80-ГОДДЗЯ Ў ВІЦЕБСКІМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ. 20.01-29.02.2024

Выстава віцебскага мастака Напрэенкі Уладзіміра Пятровіча адкрылася ў Мастацкім музеі Віцебска. Выстава прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння мастака. Дамінуючы стыль карцін У.П. Напрэенкі — рэалізм, лірычны і паэтычны. Многія карціны поўныя глыбокага філасофскага сэнсу і ў той жа час эмацыянальнасці. Напрэенка Уладзімір Пятровіч (02.01.1944, в. Антонаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны  Апіёк Мікалай Афанасьеыіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОРМЫ І ДЫЯЛОГІ. 20.07-06.08.2023

З 20 ліпеня 2023 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў «Палац мастацтва» (Казлова 3) пачне сваю работу выстава, арганізаваная секцыяй графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў — «Формы. Дыялогі». На выставе будуць прадстаўлены творы графікі, фатаграфіі і дызайну. Экспазіцыя аб’яднае ў сабе пяць персанальных выставак, аўтары якіх прадставяць свае зусім розныя па форме і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Уродніч Уладзімір Васільевіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »