ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ МАЮ МІХАЙЛАЎНУ ЯНІЦКУЮ

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ!

22 мая 2021 года споўнілася 90 гадоў выдатнаму даследчыку беларускага мастацтва і беларускай культуры МАЕ МІХАЙЛАЎНЕ ЯНІЦКАЙ.

Мая Яніцкая нарадзілася 22.051931 г. у фальварку Валентынава на Лагойшчыне.

Закончыла Усесаюзны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці эканоміка (1950 – 1955) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1966 – 1970) . Кандыдат мастацтвазнаўства (1974).

З 1969 г. працавала ў газеце “Звязда” і інш. газетах і часопісах Беларусі; у 1971 – 1974 — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1974 – 1977 – у выдавецтве “Беларуская савецкая энцыклапедыя”, у 1977 – 1991 – у Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1991 – 2008 – у Цэнтры даследавання беларускай культуры імя Францыска Скарыны.

Мая Міхайлаўна была сярод першых супрацоўнікаў- стваральнікаў Музея старажытнабеларускай культуры, разам з Вольгай Васільеўнай Церашчатавай, першай загадчыцай гэтага музея, якой у гэтым годдзе так сама было б 90 годаў, і іншымі энтузіастамі-даследчыкамі, Мая Міхайлаўна Яніцкая аб’ехала ў экспедыцыйных вандроўках усю Беларусь, ратуючы ад знішчэння унікальныя скарбы старажытнабеларускага мастацтва.

З 1975 г. яна сябра Саюза мастакў Беларусі, сябра мастацкайсуполкі “Пагоня” з першых дзён стварэння гэтага творчага аб’яднання Беларуускага саюза мастакоў, укладальнік шэрагу каталогаў выставак суполкі “Пагоня (1996, 2000).

Усю сваю навуковую дзейнасць і творчы запал яна прысвяціла даследаванню, зберажэнню і і папулярызацыі беларускую культуру, старажытнабеларускага і сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яна з’яўляецца адным з аўтараў і рэдактараў “Беларускай савецкай энцыклапедыі “ ў 12 тамах (Мінск, 1969 – 1975)., “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі” ў 5 т. (Мінск, 1984 – 1987), “Гісторыі беларускага мастацтва” у 6 т. (Мінск, 1987 – 1994).. Апублікавала каля тысячы артыкулаў па праблемах старажытнабеларускага мастацтва і культуры, беларускага мастацкага шкла, сучаснага мастацтва Беларусі.

Аўтар канцэпцыі і рэдактар мульцімедыйнага выдання “Беларуская культура. Лепшыя старонкі. Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі” (Мінск, 2000, на рускай і англійскай мовах). Удзельнік Другога Міжнароднага кангрэсу беларусістаў, даклад па тэме “Вяртанне страчанай спадчыны” (1995).

Ею былі падрыхтаваны і выдадзены манаграфіі:

“Беларускае мастацкае шкло XVI – XVIIІ стст.” (Мінск, !977);

“Вытокі шклоробства Беларусі” (Мінск, 1977);

“Беларускае мастацкае шкло. ХІХ — пачатак ХХ ст.” (Мінск, 1984), “Гісторыя шкляной вясёлкі” (Мінск, 1986); «Художественное стекло Советской Белоруссии», «Фёдар Зільберт” (Мінск, 1981), Людміла Мягкова” (Мінск, 1984). Яна ўкладальнік і аўтар тэксту альбома “В граде Слуцке” (Мінск, 2006), прысвечанага славутым слуцім паясам.

Беларускі саюз мастакоў і сябры творчай суполкі “Пагоня” шчыра віншуюць карыфея беларускай мастацтвазнаўчай навукі Маю Міхайлаўну Яніцкую з яе пачэсным юбілеем і жадаюць ёй бадзёрасці, духоўных сілаў і доўгіх гадоў жыцця.

 

ТВОРЧЫЯ МАЙСТЭРНІ — СПАДЧЫНА МІХАІЛА САВІЦКАГА. 07.02-18.02.2024. ВЫСТАВА-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ Ў НЦСМ

З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010). У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ

СЯБРЫ! СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ! ЗАПРАШАЕМ на адкрыццё новага выставачнага праекта секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў 23 лютага 2023 года ў 17.00 у Палац Мастацтва. Які ён – скульптурны горад сення і, магчыма, заўтра? На выставе «Скульптура – гораду» будуць прадстаўлены скульптурныя творы, якія з’явіліся на вуліцах і плошчах сталіцы ў апошнія дзесяцігоддзі. Гэта помнікі, мемарыялы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

TERRAGRAPHICA. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 21.03-21.04.2024

Выстава «Terragraphica: Sacrum» працуе ў Палацы мастацтва. Яна дэманструе, як змянялася чалавечае ўяўленне пра будову светабудовы ад легенд і міфаў да рэлігіі. Экспазіцыя ўключае больш за 600 твораў мастацтва. Гэта афорты, ксілаграфія, літаграфія, арыгінальная графіка. Іх аснова — эвалюцыя поглядаў на рэлігію. Аўтары самыя розныя. З Беларусі — Леў Алімаў, Аляксандр Шапо, Фёдар Шурмелёў, Усевалад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА з 85-годдзем! Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, кафедру інтэр’еру і абсталяванні. З гэтага часу справай жыцця становіцца дызайн і падрыхтоўка спецыялістаў гэтага профілю ў роднай ВНУ, а потым у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і з нядаўняга часу ў БДУ. Быў народным дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР апошняга склікання. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Член міжнароднай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »