«КАЛЯДНЫЯ КАРУНКІ» ВАЛЯНЦІНЫ ШОБЫ Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ

У пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь працуе персанальная выстава сябры Гродзенская абласной арганізацыі ГА «БСМ» Валянціны Шобы «Калядныя карункі».

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на чароўную выставу вядомай гродзенскай мастачкі Валянціны Шобы. Кожны твор мастака напоўнены таямнічай прыгажосцю і магіяй Раства. Казкі, чараўніцтва, містычная прырода, беларускія арнаменты, антураж — усё знайшло сваё адлюстраванне ў працах аўтара. На выставе прадстаўлены каля 50 графічных работ мастака, большасць якіх напісана сёлета спецыяльна да выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Кароткая біяграфія
Валянціна Шоба нарадзілася ў Мазыры Гомельскай вобласці. У 1982 г. скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве ім. І. А. Ахрэмчыка. У 1989 г. скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), факультэт графікі. Вучылася ў вядомых дзеячаў мастацтваў Беларусі — народнага мастака, прафесара Васіля Пятровіча Шаранговіча і прафесара Уладзіміра Пятровіча Савіча. Пачынаючы з 1992 года Валянціна Шоба актыўна ўдзельнічае ў разнастайных выставах, творчых праектах і мастацкіх пленэрах як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. 

За час сваёй дзейнасці мастаком былі падрыхтаваны больш за 30 персанальных выставак, прадстаўленых у многіх гарадах Беларусі, Расіі і Еўропы. Кожны раз, прэзентуючы новы творчы праект, Валянціна здзіўляе сваім майстэрствам не толькі аматараў, але і мастацтвазнаўцаў. Яе персанальныя выставы заўсёды з’яўляюцца культурнай падзеяй для грамадства і шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі і інтэрнет-рэсурсах.
Куратар выставы – Аляксей Мацюшонак, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава працуе
да 23 студзеня 2023 года

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“СЦЭНАГРАФ-і-Я” — ВЫСТАВА СЕКЦЫІ МАСТАКОЎ ТЭАТРА Ў РТБД

21 сакавіка ў 18:30 у холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца адкрыцце выставы “СЦЭНАГРАФ-і-Я”. Экспазіцыя аб’яднала больш за 50 эскізаў, малюнкаў, макетаў і фатаграфій спектакляў вядомых беларускіх сцэнографаў, чые імёны можна ўбачыць на афішах вядучых тэатраў нашай краіны.⠀ Выстава арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў і прысвечана Сусветнаму дню тэатра.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

28 кастрычніка 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 г., Лагуновіч-Чарэпка Сяргей Аляксандравіч (27.12.1953 – 28.10.2023). Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Развітанне з Сяргеем Аляксандравічам Лагуновічам-Чарэпкам адбудзецца 30 кастрычніка 2023 г. а 11-й гадзіне ў памяшканні Мінскага крэматорыя на Паўночных могілках. Сяргей Лагуновіч-Чарэпка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

УЛАДЗІМІР НАПРЭЕНКА. ВЫСТАВА ДА 80-ГОДДЗЯ Ў ВІЦЕБСКІМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ. 20.01-29.02.2024

Выстава віцебскага мастака Напрэенкі Уладзіміра Пятровіча адкрылася ў Мастацкім музеі Віцебска. Выстава прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння мастака. Дамінуючы стыль карцін У.П. Напрэенкі — рэалізм, лірычны і паэтычны. Многія карціны поўныя глыбокага філасофскага сэнсу і ў той жа час эмацыянальнасці. Напрэенка Уладзімір Пятровіч (02.01.1944, в. Антонаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »