СПАЧУВАЕМ!

28 кастрычніка 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 г., Лагуновіч-Чарэпка Сяргей Аляксандравіч
(27.12.1953 – 28.10.2023).

Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака.

Развітанне з Сяргеем Аляксандравічам Лагуновічам-Чарэпкам адбудзецца 30 кастрычніка 2023 г. а 11-й гадзіне ў памяшканні Мінскага крэматорыя на Паўночных могілках.

Сяргей Лагуновіч-Чарэпка нарадзіўся ў Мінску, скончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву (1971), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1977). Яго дыпломная карціна “Мядзвежая пацеха”стала значнай з’явай у засваенні гістарычнай і этнічнай спадчыны Беларусі. Теме нацыянальнай гісторыі мастак заставаўся заўсёды верны, ім створаны шэраг выразных партрэтаў гістарычных асоб і сучаснікаў мастака: “Партрэт фізіка-тэарэтыка А. Вялічкі”, “Партрэт мастака-рстаўратара А. Ліпскага” і інш

АНАТОЛЬ МАРКЕВІЧ: ЗАДАЧЫ САЮЗА НА БЛІЖЭЙШЫЯ ТРЫ ГАДЫ

  15 снежня ў Мінску прайшоў XXVI з’езд Беларускага саюза мастакоў. Перад дэлегатамі выступіў Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. Гаворачы аб задачах саюза на наступныя тры гады, Міністр назваў важнейшыя сярод іх: стварэнне твораў мастацтва патрыятычнай тэматыкі, правядзенне выставак і пленэраў, прысвечаных важным падзеям у жыцці Беларусі, праца з творчай моладдзю.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: МАРЫЯ СЫРАКВАШ. 10.08-03.09.2023

  10 жніўня (19-00) ў прасторы ZAL #2 адбудзецца адкрыццё выставы беларускай мастачкі Марыі Сыракваш “ПРА RADZIMA”. Марыя Сыракваш нарадзілася у Менску у 2000 г. Вучылася ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў у 2008-2019 гг. У 2019 годзе паступіла у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, на адзяленне графікі. Пад час вучобы брала ўдзел у шматлікіх групавых выставах,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

18 сакавіка ў Прэс-цэнтры Дома Прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вачыма мастакоў» Разважалі пра новыя мастацкія праекты Беларускага саюза мастакоў да свята вызвалення Беларусі, стварэнне манументальных аб’ектаў, жывапісных і графічных твораў на тэму вайны мастакамі старэйшага пакалення і маладымі творцамі. Пра выставы і пленэры Беларускага саюза мастакоў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »