РОД ГОМЕЛЬСКІ. 30 ліпеня 2024 года ў 17.00 у Палацы мастацтва

30 ліпеня 2024 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэе “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) у 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы “Род Гомельскі” Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Усё наша сучаснае жыццё практычна на кожным кроку да мяжы напоўнена разнастайнымі медыя. Сацсеткі, тэлебачанне, рэклама на вуліцы – мы ўвесь час падвяргаемся шквалу візуальных вобразаў, з якімі нам даводзіцца ўзаемадзейнічаць, хочам мы гэтага ці не. Мы ўбіраем ідэі і творчыя тэндэнцыі, якія з’яўляюцца ў розных кутках свету і імкліва распаўсюджваюцца праз інтэрнэт. Як сярод усёй гэтай разнастайнасці прымусіць сябе сфакусавацца на тым, што сапраўды блізка? Як выбіраць вартае ўвагі і захаваць аўтэнтычнасць свайго ўласнага творчага бачання? Вельмі тонкая, практычна эфемерная, але такая важная матэрыя – культурны код…

Праект “Род Гомельскі” – гэта разважанне аб жыцці з пункту гледжання агульнасці людзей, якія думаюць па-рознаму, але маюць у душы нешта агульнае. Што гэта? Генетычная памяць? Школа? Светапогляд, выхаваны лакальным соцыумам? Што для нас важна – цытаванне створанага раней, інтэрпрэтацыя гэтага ці наадварот – поўнае адмаўленне і пошук зусім новага? Вопыт уласных памылак ці сляпая ўпэўненасць у сваёй творчай правасці? Мы не можам даць вам аднаскладовы адказ, але можам прапанаваць адчуць гэта, наведаўшы праект “Род Гомельскі”.

“Род Гомельскі” –  гэта больш за 50 мастакоў Гомельскага рэгіёну, якія працуюць у розных тэхніках і напрамках: ад рэалізму да абстрактнага жывапісу, ад наіўнага мастацтва да сур’ёзных даследаванняў надзённых праблем, ад этнічных матываў да падарожжа па касмічных светах… І ўсё гэта звязана тонкай, але такой моцнай ніткай Гомельскага роду…

Алег Курашоў

 

ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: КАСТУСЬ КАЧАН. ЖЫВАПІС. 14.02-11.03.2023

Імя Кастуся Качана ў беларускім сучасным выяўленчым мастацтве перш за ўсё звязваюць з развіццём традыцый пейзажнага жанру. Пейзаж у беларускім мастацтве займае асаблівае месца, беларускія творцы знаходзілі і зараз знаходзяць у ім найбагацейшыя магчымасці для творчых выказванняў, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца прызнанні ў любові да роднай зямлі. На працягу ўжо доўгіх гадоў мастак апявае прыгажосць

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВОЛЬША СЯМАШКА І ГАННА АМБРОСАВА. ВЫСТАВА «ЧБ» У ГАЛЕРЭІ «МАСТАЦТВА»

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»прадстаўляе выставу керамікі Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай “ЧБ”27.02/16.03.2024 У экспазіцыі керамічных работ Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай, якія працуюць у тандэме больш за 10 гадоў, даследуецца і распрацоўваецца ахраматычная палітра не толькі ў ракурсе каларыстыкі, але і ў кантэксце філасофскага ўсведамлення гэтых двух колераў. Асацыіраваныя ў розных культурах з кардынальна рознымі з’явамі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

TERRAGRAPHICA. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 21.03-21.04.2024

Выстава «Terragraphica: Sacrum» працуе ў Палацы мастацтва. Яна дэманструе, як змянялася чалавечае ўяўленне пра будову светабудовы ад легенд і міфаў да рэлігіі. Экспазіцыя ўключае больш за 600 твораў мастацтва. Гэта афорты, ксілаграфія, літаграфія, арыгінальная графіка. Іх аснова — эвалюцыя поглядаў на рэлігію. Аўтары самыя розныя. З Беларусі — Леў Алімаў, Аляксандр Шапо, Фёдар Шурмелёў, Усевалад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

94 гады з Дня нараджэння Івана Якімавіча Міско

Шаноўны Іван Якімавіч! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з днём нараджэння ад Беларускага саюза мастакоў! Ваша імя стала сімвалам найвышэйшага майстэрства ў беларускім выяўленчым мастацтве. Народны мастак Беларусі, Вы з’яўляецеся прызнаным класікам манументальнай і станкавай скульптуры, які стварыў унікальны летапіс пакарэння космасу ў камені і бронзе. Створаная Вамі галерэя скульптурных партрэтаў касманаўтаў — ад Юрыя Гагарына

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »