ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: КАСТУСЬ КАЧАН. ЖЫВАПІС. 14.02-11.03.2023

Імя Кастуся Качана ў беларускім сучасным выяўленчым мастацтве перш за ўсё звязваюць з развіццём традыцый пейзажнага жанру.

Пейзаж у беларускім мастацтве займае асаблівае месца, беларускія творцы знаходзілі і зараз знаходзяць у ім найбагацейшыя магчымасці для творчых выказванняў, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца прызнанні ў любові да роднай зямлі.

На працягу ўжо доўгіх гадоў мастак апявае прыгажосць роднага краю: яго прыроду, размеранае жыццё невялікіх гарадоў і вёсак, гісторыю, якая увасобілася ў архітэктурных помніках, храмах і манастырах.

Вялікая частка творчай спадчыны жывапісца прысвечана менавіта Навагрудчыне. Увага да натуры, адвольная манера жывапісу, мяккія каларыстычныя спалучэнні характэрны для аўтарскай манеры Кастуся Качана. Багацце палітры мастацкіх вобразаў аўтара перш за ўсё будуецца на надзяленні асаблівым сімвалізмам акаляючага асяроддзя і на непасрэдным адлюстраванні эмоцый.

Шчырае “зачараванне” убачаным мастак вылівае на свае палотны, што не пакідае абыякавым і гледача.

СПАЧУВАЕМ!

15 ліпеня 2023 года на 71 годзе пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця ШЫЛКО ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ, мастак-жывапісец, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Віктар Шылько нарадзіўся 17 ліпеня 1952 года. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1986 года – член Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ХАТЫНЬ. ДА 80-ГОДДЗЯ ТРАГЕДЫІ. 22.03.-24.04.2023

  22 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” з калекцыі музея і прыватных збораў. 22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні. У гэты дзень, 80 гадоў таму, у 1943 годзе нацысцкія карнікі разрабавалі і спалілі дашчэнту беларускую вёску Хатынь разам з усімі яе жыхарамі – у асноўным жанчынамі, старымі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! НА 82-м ГОДЗЕ ПАМЁР СКУЛЬПТАР АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН

14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »