НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ХАТЫНЬ. ДА 80-ГОДДЗЯ ТРАГЕДЫІ. 22.03.-24.04.2023

 

22 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” з калекцыі музея і прыватных збораў.

22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні. У гэты дзень, 80 гадоў таму, у 1943 годзе нацысцкія карнікі разрабавалі і спалілі дашчэнту беларускую вёску Хатынь разам з усімі яе жыхарамі – у асноўным жанчынамі, старымі і дзецьмі. У агні загінулі 149 чалавек, 75 з іх былі дзеці да 16 гадоў.

Трагедыя Хатыні – адна з самых крывавых старонак гітлераўскага генацыду часоў Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне. За перыяд акупацыі 1941–1944 гадоў больш за 600 беларускіх вёсак, як і Хатынь, былі спалены разам з іх насельніцтвам, 216 вёсак ніколі больш не адрадзіліся з попелу. Трагедыю сотняў спаленых беларускіх вёсак, гібель тысяч мірных людзей немагчыма і нельга забыць. Гэта тысячы фактаў, якія сведчаць пра мэтанакіраваную палітыку генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі.

Тры пакаленні беларускіх мастакоў у творах мастацтва складалі летапіс падзей Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыю выставы ўвайшло больш за 30 твораў, прысвечаных трагедыі мірнага насельніцтва Беларусі. Гэта манументальная серыя каляровых літаграфій “Памяці вогненных вёсак” (1979–1985) народнага мастака Беларусі, прафесара Васіля Пятровіча Шаранговіча, створаная па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” (1975), дзе былі сабраны сведчанні больш як 300 людзей, што выпадкова выратаваліся і асабіста перажылі трагедыю знішчэння іх вёскі, родных і аднавяскоўцаў. Замалёўкі суровых ваенных будняў мастака-франтавіка Барыса Яўсеевіча Малкіна “Па слядах вайны” (1942–1944). Афорты серыі “Старая Рудзіца” (1982) Анатоля Вячаслававіча Аляксандровіча, прысвечаныя трагедыі беларускай вёсачкі пад горадам Дзяржынскам, малой Радзімы сям’і Аляксандровічаў, якую напаткаў лёс Хатыні. Жывапісны дыптых “Вогненная вёска” (1984) Таболіча Рыгора Фёдаравіча. Цыкл “Хатынь” (2022) Усевалада Швайбы, маладога мінскага мастака. А таксама творы архітэктурнай графікі аўтараў мастацкага рашэння мемарыяльнага комплексу “Хатынь” – архітэктараў Леаніда Левіна (1936–2014), Юрыя Градава (1934 г. н.) і Валянціна Занковіча (1937 г. н.).

СПАЧУВАЕМ!

Сябры!Сумная навіна! 15 сакавіна 2024 года на 59 годзе раптоўна пайшоў з жыцця СВЕНТАХОЎСКІ УСЕВАЛАД ПЯТРОВІЧ, мастак-графік, дызайнер, каліграф. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ нарадзіўся ў Мiнску. Скончыў Мiнскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІЦЕБСК ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЛІСОЎСКАЙ «ПАД МІРНЫМ НЕБАМ». 12.12.2023-14.01.2024

У Мастацкім музеі горада Віцебска з 12 снежня 2023 года па 14 студзеня 2024 года працуе юбілейная выстава работ віцебскага мастака, члена БСМ Наталлі Сяргееўны Лісоўскай «Пад мірным небам». Наталля Сяргееўна Лісоўская — мастак па тэкстылю, член БСМ, дыпламант многіх выставак, лаўрэат конкурсаў, узнагароджана Граматай Міністэрства культуры РБ за выдатныя творчыя дасягненні і значны ўклад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва

Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва. Як выглядае гульня вачыма мастака, які працуе з традыцыйнымі матэрыяламі і дапоўненай рэальнасцю? Выставачны праект «GamEmоtion» прадстаўляе шырокай аўдыторыі творчасць 75 сучасных беларускіх мастакоў у напрамках інтэрактыўнага, класічнага і лічбавага мастацтва, звязанага з тэмай гульні — ад поўнага пранікнавення ў лічбавую рэальнасць да адыходу

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »