3 ЛЮТАГА 2023- адзначаем 100-годдзе народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

Леанід Шчамялёў — фігура для нашай краіны знакавая. Франтавік, народны мастак Беларусі, ён стаў легендай яшчэ пры жыцці. А жыццё, у тым ліку творчае, выдалася доўгім і плённым. Выбітны майстар сышоў ад нас два гады таму, ледзь не дажыўшы да 98 гадоў і да апошніх дзён пагружаны ў працу. І выставу ў гонар свайго 100‑годдзя планаваў адчыняць сам.  Знакавая дата прыпадае на 5 лютага. Але выставы, акцыі і іншыя ўрачыстыя падзеі ў гонар юбілею выбітнага мастака сучаснасці будуць праходзіць на працягу ўсяго года.

Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык:

— Леанід Шчамялёў — гэта сапраўды чалавек-эпоха, гэта патрыярх, знакаміты мастак, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларускага мастацтва. Усе мы ім ганарымся – не толькі саюз мастакоў, але і ўся наша творчая супольнасць, увесь наш беларускі народ. Жыццё яго твораў працягваецца, і, вядома, мы будзем святкаваць гэтую дату.

— Сёлета ў нас не адна юбілейная дата, а дзве — галерэя Леаніда Шчамялёва таксама святкуе 20-годдзе, — адзначыла загадчыца Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва Ганна Ясюк. — Што да экспазіцыі, уся галерэя зараз выкарыстоўваецца пад гэтую выставу: дзевяць залаў, якія мы размеркавалі па тэмах. Першая і, мусіць, найважнейшая — партрэты родных і блізкіх Леаніда Дзмітрыевіча, ваенная тэма, нацюрморты, пейзажы… 

Да юбілею ў выдавецтве «Беларусь» у серыі «Славутыя мастакi з Беларусi» выйшла кніга вядомага беларускага мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака, прысвечаная Леаніду Шчамялёву.

— Я сябраваў з гэтым чалавекам 55 гадоў, — распавёў мастацтвазнаўца. — І падлічыў, што за гэтыя гады падрыхтаваў дзесяць выданняў пра Леаніда Дзмітрыевіча, у тым ліку тры каталогі (адзін у Маскве) і кнігі, альбомы, якія друкаваліся ў выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая лiтаратура»… Шчамялёў мяне падсілкоўваў і шмат чаму навучыў. Я ад пачатку да канца бачыў, як ствараліся яго работы — як яны нараджаліся і выходзілі з майстэрні, пачынаючы ад белага чыстага палатна і канчаючы выставачнай залай.

Дакументальны фільм пра Леаніда Шчамялёва зараз рыхтуюць у майстэрні Уладзіміра Бокуна. Праект знаходзіцца на стадыі мантажу.

— Фільм, які мы здымаем, ствараецца на замову тэлеканала АНТ пры актыўным удзеле галерэі Шчамялёва і Нацыянальнага мастацкага музея, — распавёў кіраўнік кінастудыі Уладзімір Бокун. — Ён выйдзе ў серыі «Ад першай асобы»: да гэтага ў ёй ужо выходзілі праекты пра Максіма Танку і Якуба Коласа. Гэта фільмы, заснаваныя на асабістых успамінах. Карціна аб Шчамялёве была задумана ў мінулым годзе. Праца вельмі няпростая, мантаж заканчваецца, толькі што зьявілася назва, мы доўга над ім думалі: «Леанід Шчамялёў. Усе адценні белага». Прэм’ера пройдзе на тэлеканале ОНТ у лютым.

СКРОЗЬ ЧАС. ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. ВЫСТАВА Г. МАГІЛЁЎ

У Музеі гісторыі Магіёва» адкрываецца мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” у рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння. Выстава пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. Сярод аўтараў выставы шмат мастакоў, якія прайшлі вайну.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ТВОРЧЫЯ МАЙСТЭРНІ — СПАДЧЫНА МІХАІЛА САВІЦКАГА. 07.02-18.02.2024. ВЫСТАВА-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ Ў НЦСМ

З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010). У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ДОМЕ ПРЭСЫ. 27 МАЯ 2021 ГОДА

У прэс-цэнтры Дома прэсы пагутарылі пра новыя праекты Беларускага саюза мастакоў, якія адкрыюцца 27 мая ў Палацы мастацтва:  фестываль мастацкай фатаграфіі «Мост», выставачны праект секцыі графічнага дызайна «Літарт» і выставу секцыі жывапісу «Лабірынт»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024). Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака. Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »