СКРОЗЬ ЧАС. ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. ВЫСТАВА Г. МАГІЛЁЎ

У Музеі гісторыі Магіёва» адкрываецца мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” у рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння.

Выстава пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў.

Сярод аўтараў выставы шмат мастакоў, якія прайшлі вайну. У працах былых франтавікаў Барыса Аракчэеў, Натана Воранава, Сяргея Каткова, Абрама Кроля, Леаніда Шчамялёва няма жахаў вайны, там гучыць шчымлівая нота любові да бацькаўшчыны…

У экспазіцыі прадстаўлены яркія і эмацыянальныя краявіды, нацюрморты, партрэты розных гадоў стварэння Валяр’яны Жолтак, Івана Рэя, Георгія Скрыпнічэнкі, Міхася Рагалевіча, Уладзіміра Тоўсціка, Уладзіміра Зінкевіча, Аляксандра Фінскага, Паўла Лука і іншых. У іх работах гучыць замілаваны спеў роднай зямлі, зварот да нацыянальнай спадчыны і гісторыі мінулых стагоддзяў.

СПАЧУВАЕМ!

28 кастрычніка 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 г., Лагуновіч-Чарэпка Сяргей Аляксандравіч (27.12.1953 – 28.10.2023). Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Развітанне з Сяргеем Аляксандравічам Лагуновічам-Чарэпкам адбудзецца 30 кастрычніка 2023 г. а 11-й гадзіне ў памяшканні Мінскага крэматорыя на Паўночных могілках. Сяргей Лагуновіч-Чарэпка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫЙ ПРЭМІІ Ў ГАЛІНЕ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Прэмія прысуджаецца ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют. Акрамя таго, была ўручана ўзнагарода за ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва, якая ўручаецца мэтрам па сукупнасці заслуг перад айчыннай культурай. Яе атрымаў вядомы бабруйскі мастак Валерый Калтыгін . Валерый Аркадзьевіч — родапачынальнік так званага «бабруйскага стылю» ў кераміцы, арганізатар

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«ВІЦЕБСКІ МАСТАК» — ВЫСТАВА Ў ГАЛЕРЭЯ «УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ»

27 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Віцебскі мастак». У экспазіцыю ўвайшлі працы аўтараў розных пакаленняў віцебскай школы. Усе работы на выставе прадстаўлены ў розных жанрах, сюжэтах і тэхніках, кожны аўтар прадэманстраваў сваё майстэрства з дапамогай жывапісу і скульптуры. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »