АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: АЛЯКСАНДР МАТВЕЕНКА «ЧЭРЫКАЎСКІЯ КРАЯВІДЫ». 22.03-14.05.2023

22 сакавіка 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адкрываецца персанальная выстава жывапісу Аляксандра Матвеенкі “Чэрыкаўскія краявіды” да 70-годдзя майстра. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Прырода роднага краю ва ўсе часы зачароўвала мастакоў, была асалодай і натхненнем для іх. Назіраючы за роднымі мясцінамі, творца імкнецца адлюстраваць іх прыгажосць у сваіх палотнах, падзяліцца іх непаўторнасцю з іншымі. Аляксандр Матвеенка праз свае работы знаёміць гледача з утульнымі мясцінамі Чэрыкава.

Чэрыкаў – невялікі беларускі горад, які размяшчаецца на беразе маляўнічай ракі Сож у Магілёўскай вобласці. Горад мае багатую гісторыю і дзівосную прыроду, з’яўляецца адным з самых прыгожых і цудоўных куткоў нашай краіны.
У экспазіцыі выставы прадстаўлены краявіды, напісаныя мастаком у розныя перыяды творчасці. Аляксандр Матвеенка ў сваіх работах шчыра любуецца кожным момантам жыцця прыроды. Майстар малюе пераходныя станы прыроды: раннюю вясну, познюю восень. Нават у яркасці і насычанасці фарбаў мастак знаходзіць пяшчотную нотку спакою. Для яго краявідаў характэрны вытанчанае пачуццё колеру, густ, адчуванне прыгажосці і гармоніі прыроды.

Мастака прыцягвае як чыстая, некранутая прырода, так і прыкметы сучаснасці, якія змяняюць звыклы прыродны краявід. На работах А. Матвеенкі занатавана шмат непаўторных, вельмі прыгожых куткоў роднага краю: бярозавы гай, бязмежныя палі, лясныя паляны, вёсачкі ў адталым снезе, гарачае лета… Яго пейзажныя творы, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца маляўнічым эпасам беларускай зямлі.

Аляксандр Яўгенавіч Матвеенка нарадзіўся 23 кастрычніка 1953 года ў вёсцы Беразякі, Краснапольскага раёна, Магілёўскай вобласці. У 1973 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1981 па 1985 гг. працаваў на Мінскім мастацкім камбінаце. З 2000 года – сябра Беларускага саюза мастакоў.

Выстава працуе да 14 мая 2023 года

АНАСТАСІЯ БАЛЫШ «НАШЫ СВЯТЫНІ». ВЫСТАВА Ў ПРЭЗІДЭНЦКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ. З 08.02.2024

Выстава твораў сябры Беларускага саюза мастакоў Анастасіі Балыш “Нашы Святыні” адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы 08 лютага 2024 года. Мастачка з’яўляецца прыхажанкай Спаса-Праабражэнскага сабору, у якім 110 год таму пачаў служыць свяшчэннапакутнік Парфірый (Рубановіч) — прэсвітар Заслаўскі. Кожнае стагоддзе адкрывае чалавецтву святых – прападобных і праведных. Парфірый Заслаўскі стаў адным з тых, хто прыняў пакуты па

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

6 красавіка 2023 года на 93 годзе пайшоў з жыцця вядомы мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Леанід Аляксандравіч Дударанка. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Леанід Аляксандравіч Дударэнка неаднаразова абіраўся членам Праўлення Беларускага саюза мастакоў, быў старшынёй секцыі жывапісу і членам Рады (1995-1998). Ён з’яўляўся актыўным членам Студыі ваенных мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА: ВЫСТАВА «ВЯЛІКІ НАСТАЎНІК» УЛАДЗІМІРА КРЫВАБЛОЦКАГА І НАДЗЕІ ЛІВЕНЦАВАЙ. 30.03-30.04.2023

  30 сакавіка 2023 года ў Галерэі твораў Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Надзеі Лівенцавай і Уладзіміра Крываблоцкага «ВЯЛІКІ Настаўнік», прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва . Уплыў творчасці Леаніда Шчамялёва на жывапісную культуру Беларусі другой паловы XX стагоддзя велізарны, а яго жыццёвы шлях мастака і грамадзяніна — гэта высокі прыклад творчага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »