ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: АРТ-МІНСК-2023. 12.05.-25.06.2023

Больш за 450 сучасных твораў мастацтва ад мастакоў Беларусі будуць прадстаўлены на фестывалі “Арт-Мінск”. 200 аўтараў, у тым ліку як вядомых, так і пачынаючых мастакоў, прадставяць свае працы.

“Арт-Мінск” праводзіцца штогод з 2018 года і з’яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у Беларусі, мэта якога — упрыгожыць культурнае жыццё горада і прапанаваць найбольш актуальныя напрамкі мастацкай арт-сцэны. Сёлета на фестываль паступіла больш за тысячу заявак на ўдзел, з якіх журы адабрала 450 работ аўтараў з розных гарадоў краіны. 90% прадстаўленых на фестывалі работ будуць размешчаны на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by. Біяграфіі аўтараў і апісанні работ будуць даступныя гледачам па QR-кодзе на этыкетцы. Кожны наведвальнік зможа не толькі купіць упадабаныя працы, але і падтрымаць мастакоў пры дапамозе галасавання. Аўтары, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі партнёраў праекта.

Арганізатарам фестывалю выступае Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА “Беларускі саюз мастакоў” у Палацы мастацтва. Генеральны партнёр – ААТ “Белгазпрамбанк”.

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Прием заявок на художественную выставку «От Съезда к Съезду»

Напоминаем, что до 28.11.2025г. продолжается прием заявок на художественную выставку «От Съезда к Съезду». Приглашаем членов ОО «БСХ» принять участие в проекте. Заявки можно направлять на электронную почту: bshexpo@gmail.com.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ!

Віншуем Занковіча Валянціна Паўлавіча, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, з атрыманнем ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Уродніч Уладзімір Васільевіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »