НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 20.06.2023

20 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці».

Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных пленэрах пейзажы мастака па-асабліваму натуралістычныя. Беларуская прырода ў прадстаўленых на выставе творах існуе як самадастатковае цэлае, як аб’ект адвечнай прыгажосці.

Ганна Садоўская нарадзілася ў 1997 годзе ў Мінску. У 2021 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу). Магістр мастацтвазнаўства (Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, 2022 г.). У цяперашні час праходзіць навучанне ў аспірантуры па спецыяльнасці “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура” ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

З 2014 года з’яўляецца пастаянным удзельнікам выстаў у Беларусі і за мяжой. Творы Ганны Садоўскай знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 30 творчых прац мастака, створаных за апошнія гады, пераважна на пленэрах.

ВІНШУЕМ ГЛЕБА АНАТОЛЬЕВІЧА ОТЧЫКА З ПЕРАВЫБАРАМІ НА ПОСТ СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

15 снежня 2022 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся XXIV з’езд грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў”. З перважнай большасцю галасоў у першым туры адкрытым галасаваннем старшынёй Беларускага саюза мастакоў быў абраны ГЛЕБ АНАТОЛЬЕВІЧ ОТЧЫК! Шчыра віншуем новага старшыню саюза і зычым яму поспехаў у справе развіцця выяўленчага мастацтва ў краіне!

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ!

Віншуем Занковіча Валянціна Паўлавіча, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, з атрыманнем ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

16.01.2024 — ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ НІНУ КУХАРЭНКА

16 студзеня 2024 года адзначае 70-годдзе НІНА УЛАДЗІМІРАЎНА КУХАРЭНКА – сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, мастак-кераміст, майстар роспісу па фарфоры, удава народнага мастака Беларусі А.М. Кішчанкі, захавальніца яго спадчыны. Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Ніну Уладзіміраўну з яе юбілеем і зычыць здароўя, плёну і творчага натхнення! Ніна Кухарэнка нарадзілася ў 1954 г. у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »