ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОРМЫ І ДЫЯЛОГІ. 20.07-06.08.2023

З 20 ліпеня 2023 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў «Палац мастацтва» (Казлова 3) пачне сваю работу выстава, арганізаваная секцыяй графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў — «Формы. Дыялогі». На выставе будуць прадстаўлены творы графікі, фатаграфіі і дызайну. Экспазіцыя аб’яднае ў сабе пяць персанальных выставак, аўтары якіх прадставяць свае зусім розныя па форме і зместу работы і праекты.

Форма — гэта найважнейшы элемент твораў мастацтва: графікі, жывапісу, фатаграфіі, дызайну і архітэктуры. Мастак, дызайнер увасабляе свае ідэі, думкі, пачуцці і эмоцыі праз формы. Даследаванне магчымасці формаў, іх характару і спосабу стварэння прыводзіць мастака да магчымасці больш глыбокага і тонкага раскрыцця зместу, закладзенага ў яго творы. Бо форма не абмежавана выявай рэальнага аб’екта, яна можа існаваць і без яго. Разуменне такой формы не заўсёды простая задача, але надзвычай займальная. Уступаючы ў дыялог з мастаком, дыялог не вербальны, а візуальны, мы вядзем гутарку праз успрыманне формы, задаём пытанні і атрымліваем адказы, вучымся разважаць, атрымліваем новы пачуццёвы досвед і ўражанні.

На выставе можна будзе ўбачыць арыгінальныя, эксперыментальныя творы фатаграфіі Уладзіміра Цярэнцьева і Ганны Мельнікавай; канцэптуальныя, эстэтычна тонкія дызайнерскія праекты Руслана Найдзена; паэтычныя і высокамастацкія графічныя работы Уладзіміра Васюка; свет знакаў і сімвалаў у эмацыйна магутных творах графікі і экспрэсіўнай каліграфіі Віктара Сянькова.

У гледача будзе магчымасць уступіць у дыялог з аўтарамі праз створаныя імі формы і заключаныя ў іх сэнсы, зразумець, што формы могуць размаўляць без слоў.

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д,ШЧАМЯЛЁВА. ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ПАШКЕВІЧА

27.03.2024. Мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялева Адкрыцце персанальнай выставы жывапісу і графікі «АДЛЮСТРАВАННЕ» сябра Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Мікалаевіча Пашкевіча (г.Маладэчна), прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці аўтара.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ІВАН СТАСЕВІЧ «ПАРТЫЗАН.ВОІН.НАСТАЎНІК». ВЫСТАВА ДА 95-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ. 28.12.2023-19.01.2024

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Партызан. Воін. Настаўнік» да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны — Івана Нікіфаравіча Стасевіча! У экспазіцыі прадстаўлены работы Івана Стасевіча з фондаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, сям’і, а таксама з калекцыі Беларускага саюза мастакоў. У камернай атмасферы Музея

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЖЫГАМОНТ. 14.11-09.12.2023

Выстава жывапісу Наталлі Жыгамонт «Імя Табе…» з 14 лістапада па 09 снежня 2023 года. Карціны для Наталлі Жыгамонт — не застылыя субстанцыі, але самастойныя аб’екты, якія жывуць і, што цікава, узаемадзейнічаюць з кантэкстам і змяняюцца ў часе. Мастачка дадае дэталі, змяняе адценні, а часам і больш радыкальна перапісвае свае працы. Атрымліваецца своеасаблівае «жыццё» палатна. У

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

З 9 лютага 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект “Леанід Шчамялёў. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. Леанід Шчамялёў (1923–2021) – фігура легендарная для беларускага і савецкага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2009) –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »