ІВАН СТАСЕВІЧ «ПАРТЫЗАН.ВОІН.НАСТАЎНІК». ВЫСТАВА ДА 95-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ. 28.12.2023-19.01.2024

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Партызан. Воін. Настаўнік» да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны — Івана Нікіфаравіча Стасевіча!

У экспазіцыі прадстаўлены работы Івана Стасевіча з фондаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, сям’і, а таксама з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

У камернай атмасферы Музея для гасцей мерапрыемства выставу прадставілі загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Н.А.Яцкевіч і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Р.М.Рум. Яны расказалі наведвальнікам пра гісторыю стварэння экспазіцыі і раскрылі некаторыя факты з біяграфіі мастака.

На адкрыцці з прывітальным словам таксама выступілі і запрошаныя госці — першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў — Н.В. Шаранговіч і дырэктар НЦСМ С.Я.Крыштаповіч.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ХАТЫНЬ. ДА 80-ГОДДЗЯ ТРАГЕДЫІ. 22.03.-24.04.2023

  22 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” з калекцыі музея і прыватных збораў. 22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні. У гэты дзень, 80 гадоў таму, у 1943 годзе нацысцкія карнікі разрабавалі і спалілі дашчэнту беларускую вёску Хатынь разам з усімі яе жыхарамі – у асноўным жанчынамі, старымі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Журавовіч Ларыса Віктараўна, графік, сябра Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

УЛАДЗІМІР НАПРЭЕНКА. ВЫСТАВА ДА 80-ГОДДЗЯ Ў ВІЦЕБСКІМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ. 20.01-29.02.2024

Выстава віцебскага мастака Напрэенкі Уладзіміра Пятровіча адкрылася ў Мастацкім музеі Віцебска. Выстава прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння мастака. Дамінуючы стыль карцін У.П. Напрэенкі — рэалізм, лірычны і паэтычны. Многія карціны поўныя глыбокага філасофскага сэнсу і ў той жа час эмацыянальнасці. Напрэенка Уладзімір Пятровіч (02.01.1944, в. Антонаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — МІХАІЛА БУДАВЕЯ З 75-ГОДДЗЕМ!

ВІншуем МІХАІЛА СЯМЁНАВІЧА БУДАВЕЯ з 75-годдзем! Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Скончыў у 1982 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут як мастак-графік. 1982-1990 г. выкладчык Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 2008 г. дацэнт кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава. З 1985 г. сябра Беларускага саюза мастакоў, з 2002 г. член Саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »