ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: МАРЫЯ СЫРАКВАШ. 10.08-03.09.2023

 

10 жніўня (19-00) ў прасторы ZAL #2 адбудзецца адкрыццё выставы беларускай мастачкі Марыі Сыракваш “ПРА RADZIMA”.

Марыя Сыракваш нарадзілася у Менску у 2000 г. Вучылася ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў у 2008-2019 гг. У 2019 годзе паступіла у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, на адзяленне графікі. Пад час вучобы брала ўдзел у шматлікіх групавых выставах, правяла некалькі персанальных выстаў, удзельнічала ў конкурсах. Марыя працуе ў самых разнастайных графічных тэхніках, такіх як лінарыт, гравюра на кардоне i пластыку, малюнак вуглём, а таксама ў галіне акварэльнага жывапісу. На выставе ўпершыню можна будзе пабачыць жывапіс Марыі Сыракваш, які адрозневаецца асаблівым свабодным пачуццём да маляўнічых формаў.

“ПРА RADZIMA” – праект, які прысвечаны гістарычным караням і вытокам мінулага. Гэта адносіны аўтара да Роднай зямлі, якія насычаны ўспамінамі пра шматлікія падарожжа, пра ўражанне і стаўленне да вобраза Беларусі, фарміраванне асабістага генетычнага кода. Таму мы можам пабачыць будынкі, якія маюць адбіткі часу і захоўваюць толькі часткі дахаў, якія экпрэсіўна напластоўваюцца адзін на другі, ці вобраз беларускай бабулі, якая паходзіць ад рэшткаў дыназаўраў. Праз рэліктавыя формы складаецца уражанне значнасці, непарушанасці нашай традыцыйнай культуры і адначасова яе разбурэння.

Марыя Сыракваш сінтэзуе архітыпічныя вобразы з сучаснымі падыходамі ў мастацтве, ужываючы элементы стрыт-арту, такія як графіці і кантрастныя колеравыя спалучэнні, выходзячы ў вялікія памеры. Яе працы набываюць самабытнасць і значнасць, таму что ў іх выкарыстоўваюцца асабістыя складаныя пачуцці і выразныя мастацкія сучасныя формы. Аўтар праз прадметы традыцыйнай культуры метафарычнай мовай паказвае нам адметнасць беларусаў. Нават у пустэчы беларускага пейзажа ўгадваецца жыццё, шум ледзь улоўнага ветру.

У жывапісе Марыі Сыракваш тэма “Азірання ў мінулае” становіцца яшчэ больш умоўнай, дынамічнай і адначасова глыбокой.

Куратар: Кацярына Янкоўская.

 

СПАЧУВАЕМ! НА 82-м ГОДЗЕ ПАМЁР СКУЛЬПТАР АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН

14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ З ЮБІЛЕЕМ!

Віншуем КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ з юбілеем! З 1988 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1975-2002 гг. — працавала ў камбінаце прыкладнога мастацтва ў г. Барысаве. Асноўныя 14 манументальных работ і больш за 80 эталонаў для вытворчасці камбіната. Творчыя работы апублікаваны ў энцыклапедычных матэрыялах акадэміі навук і саюза мастакоў, часопісаў ДПМ, часопісах аб мастацтве г. Дрэздэн, кніга “Мастацтва

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ НЕСЦЕРУКА «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». 27.07-03.09.2023

27 ліпеня 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД   БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. «Пісаць трэба так, як думаецца і адчуваецца» Ю.М. Несцярук На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АЗЕРБАЙДЖАН: ВЫСТАВА «БЕЛАРУСЬ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» прапануюць выставу «Беларусь вачыма мастакоў», якая пачне працу ў рамках правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 2 красавіка ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў. У 2024 годзе Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ствараючы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »