АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ НЕСЦЕРУКА «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». 27.07-03.09.2023

27 ліпеня 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД   БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.
«Пісаць трэба так, як думаецца і адчуваецца»
Ю.М. Несцярук
На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае дзве серыі работ – «Рыбны дзень» і «Вясковы супрэматызм», створаныя ў розныя гады жыцця. Гэта выстава – пра вечны пошук новых форм, гульню з прасторай і колерам, нястомнае жаданне зразумець сутнасць рэчаў, якія акружаюць нас у звычайным жыцці.
Мастак разважае аб сучасным паняцці часу і яго ўспрыманні. Чэрпаючы натхненне з самых звычайных прадметаў навакольнай штодзённасці і народных традыцый, Ю. Несцярук праносіць іх скрозь прызму пачуццёвага вопыту, сваёй выразнай творчай мовы, надзяляючы новымі сэнсавымі адценнямі і значэннямі.
Яго працы – канцэптуальнае спляценне формаў, колераў, кропак, якія ствараюць ва ўспрыманні гледача эфект прасторавасці, узмацняюць візуальнае напружанне, адчуванне рэльефу і глыбіні карціны. Творы Юрыя Несцярука ламаюць традыцыйны погляд на маляўнічую прастору, прымушаючы гледача выйсці з зоны камфорту, зірнуць пад іншым вуглом на ўсё звыклае і штодзённае. Мастак у сваіх працах  паказвае ўсё тое, што мы бачым у адпаведнасці з уласнымі стэрэатыпамі разумення,  а адно з прызначэнняў мастацтва – прымусіць гледача гэтыя стэрэатыпы пераасэнсоўваць.
Творчасць Ю.М. Несцярука грунтуецца на глыбокім аналізе аб’екта, пошуку такіх рытмічных хадоў, якія могуць уключыць у сябе і бачны аб’ект, і больш складаную стуктуру зместу гэтага аб’екта. Часта адмаўляючыся ад фігуратыўнасці, мастак звяртаецца да абстракцыі, супрэматызму, вызваляючы ад літаратурнага зместу карціну. Дамінантай творчасці Юрыя Несцярука з’яўляецца ідэя чалавечага шляху, якую ён выказвае па-рознаму. Ідэя можа быць адлюстравана праз узаемасувязь часу, канкрэтнае чалавечае жыццё, якое пераплятаецца з іншымі лёсамі, тчэ сваю канву ў вялікай гісторыі, напаўняе яе сэнсам. Альбо гэта ідэя раскрываецца як шлях чалавека да самаго сябе.
Cвятлана Строгіна, мастацтвазнаўца
Выстава працягнецца па 3 верасня 2023 года

ЦЭНТРАЛЬНЫ ДОМ АФІЦЭРАЎ: ДА 20-ГОДДЗЯ СТУДЫІ ВАЕННЫХ МАСТАКОЎ

Да 20-годдзя Студыі ваенных мастакоў 18 снежня ў 14.00 у дзяржаўнай культурна-дасугавай установе «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» адкрываецца выстава студыі ваенных мастакоў «Айчыне служым», якая прысвечана 20-годдзю студыі. Ужо дваццаць гадоў у Цэнтральным доме афіцэраў дзейнічае Студыя ваенных мастакоў, якая развівае ваенна-гістарычныя і героіка-патрыятычныя тэмы ў выяўленчым мастацтве. Каля вытокаў стварэння студыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: НОВЫЯ ПРАЕКТЫ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 студзеня ў Прэс-цэнтры Доме прэсы @dompressy адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Выставачны сезон 2024. Новыя творчыя праекты беларускіх мастакоў». Новыя праекты Беларускага саюза мастакоў прэзентавала першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Сяргей Крыштаповіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь; Алеся Іназемцава – намеснік дырэктара па творчай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 20.06.2023

20 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці». Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ДОМЕ ПРЭСЫ. 27 МАЯ 2021 ГОДА

У прэс-цэнтры Дома прэсы пагутарылі пра новыя праекты Беларускага саюза мастакоў, якія адкрыюцца 27 мая ў Палацы мастацтва:  фестываль мастацкай фатаграфіі «Мост», выставачны праект секцыі графічнага дызайна «Літарт» і выставу секцыі жывапісу «Лабірынт»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »