ГАЛЕРЭЯ «БЕЛАРТ»: ВЫСТАВА АНДРЭЯ КАРПЯНКОВА «PALISSADE | КВЕТНІК». 15.08-15.09.2023

15 жніўня (аўторак) 2023 г. а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі Беларт мае адбыцца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Андрэя Карпянкова « PALISSADE / КВЕТНІК».

Андрэй Карпянкоў, мастак-жывапісец, выкладчык. Жыве і працуе ў г.Мінску. У 2008 г. скончыў кафедру “жывапіс” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2010 г. выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава. З 2018 г. сябра ГА “Беларускі саюз мастакоў”.

Палісаднік, кветнік, агародчык…у розных рэгіёнах Беларусі яго называюць па свойму. Але гэта тое месца, дзе здаўна людзі стваралі своеасаблівы куточак раю — канцэнтрат прыгажосці з улюбёнымі раслінамі. Вырошчванне кветак у агародчыку — цікавы пласт культуры беларускага народу, здольны натхняць мастакоў. Праз дзесяцігоддзі наша памяць захоўвае водар і выгляд тых кветак, якія вырошчвалі бабулі і матулі. А ўспаміны дзяцінства часта ўтрымліваюць эпізоды з касьбой, зборам палявых або лекавых кветак, пляценнем вянкоў.

І ў сучасным жыцці букеты суправаджаюць самыя важныя падзеі чалавека: дні народзін, святы, спатканні і развітанні. У кожнага чалавека маюцца свае асацыятыўныя шэрагі з пэўнымі кветкамі і іх пахам… У творах Андрэя Карпянкова букеты паказаны дастаткова ўмоўна, што значна пашырае поле інтэпрэтацый гледачом. Кветнік разбіваўся заўжды ў прасторы паміж хатай і плотам і з’яўляўся пэўнай абярэгавай зонай паміж знешнім светам і ўласнай хатняй тэрыторыяй гаспадара. Тэму хаты, як кропкі адліку, развіваюць тыя работы Андрэя Карпянкова на якіх адлюстравананы вясковыя двары з пабудовамі і садамі. Выявы спалучаюцца з дэкаратыўнымі фрагментамі, што нагадваюць традыцыйныя беларускія тканыя посцілкі.

СПАЧУВАЕМ! На 85 годзе жыцця памерла БАРАНОЎСКАЯ ГАЛІНА МІКАЛАЕЎНА

СПАЧУВАЕМ! 27 сакавіка 2021 года на 85 годзе жыцця памерла БАРАНОЎСКАЯ ГАЛІНА МІКАЛАЕЎНА, сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыі графікі.   БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ.   РАЗВІТАННЕ з Бараноўскай Галінай Мікалаеўнай адбудзецца 04 красавіка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЯЧАСЛАЎ ШАМШУР. 07.09.-23.09.2023

7 верасня 2023 года а 16-й гадзіне на пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20а) адбудзецца адкрыццё выставы беларускага мастака Вячаслава Шамшура “У суладдзі душэўнасці і цеплыні”. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 30 твораў у тэхніцы пастэлі і алейнага жывапісу з калекцыі аўтара, выкананых ім на працягу апошніх 30 гадоў. Рэалістычнае бачанне

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАРАДСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА: ДА 100-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА БЕЛАРУСІ. З 4 ЛЮТАГА 2023

З 4 лютага 2023 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва пачне працаваць юбілейная выстава жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Майстра. Усё, што я ўвасабляю ў палотнах – маё жыццё. Гэта гісторыя маёй Радзімы, гэта людзі, якіх бясконца люблю, і – прырода, без якой не ўяўляю свайго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »