СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ!
17 кастрычніка 2023 года пасля цяжкога захворвання на 71 годзе пайшоў з жыцця беларускі мастак-графік, сябра секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ ЛУКАШЫК.

Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

Развітанне з Уладзімірам Лукашыкам адбудзецца 19 кастрычніка ў 12.00 у зале развітання па адрасе вул.Кальварыйская 33а.

Уладзімір Лукашык у 1976 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 2000 года выкладаў у Акадэміі мастацтваў. З 1988 года — сябра БСМ.
Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, як дызайнер, педагог. Лаўрэат прэміі «За лепшае выданне года» (2004) і дыпламант Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (1983, 2001, 2006), дыпламант Усесаюзнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (1983), лаўрэат прэміі Рэспубліканскага конкурсу «Мастак і кніга» (2007) у намінацыі «Родныя напевы».

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Уродніч Уладзімір Васільевіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА»

ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА» Запрашаем у Гродзенскую выставачную залу на ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі! Што? Выстава Гродзенскай абласной арганізацыі «Беларускага саюза мастакоў» — «КАЛЯДНАЕ КОЛА». Калі? З 9 па 28 студзеня 2026 года. Урачыстае адкрыццё — 9 студзеня (пятніца) а 17:30. Дзе? Гродзенская выставачная зала: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 38. Хто? Са спецыяльнай каляднай калабарацыяй ЯГОР

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ОРША: МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА «КАЛЕГІУМ». 02.02.-29.02.2024

2 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовай міжнароднай выстаўкі “Калегіум”, якая ў 15-ы раз сабрала ў залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыку творчыя імкненні мастакоў розных напрамкаў і розных краін. Жанры і культурныя традыцыі пранікаюць адна ў адну, а мастакі працягваюць шукаць новыя спосабы самавыяўлення і актуальныя тэмы. У гэтым годзе на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »