НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: РЭТРАСПЕКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

З 11 лістапада 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных, скульптурных і графічных твораў з фондаў акадэміі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” мае багатую гісторыю і традыцыі, якія сфарміравалі педагагічныя методыкі. Гісторыя акадэміі пачынаецца ў пасляваенны перыяд, калі ў 1945 годзе па распараджэнні Саўнаркама СССР, Саўнаркама БССР і Камітэта мастацтваў быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. У 1953 годзе ён быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1991 годзе інстытут рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію мастацтваў, у 2001 годзе яму прысвоена сучасная назва. Сёння Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў – самая буйная і аўтарытэтная ў Беларусі вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы творчых кадраў у галіне выяўленчага мастацтва. Акадэмія ў значнай ступені фарміруе тэндэнцыі развіцця беларускай школы выяўленчага мастацтва, забяспечвае захаванне і пераемнасць традыцый нацыянальнай выяўленчай школы. Сярод выкладчыкаў і выпускнікоў акадэміі – вядомыя ў краіне і свеце мастакі, якія маюць вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь і іншых краін і зарэкамендавалі сябе на прэстыжных міжнародных конкурсах і выставачных праектах.

На рэтраспектыўнай выставе прадстаўлены дыпломныя работы, выкананыя больш як за 60 гадоў работы акадэміі – з 1959 па 2023 год. Такім чынам, праект дае магчымасць пазнаёміцца з творчымі пошукамі выпускнікоў акадэміі розных гадоў, прасачыць этапы развіцця стылістычных асаблівасцей айчыннага мастацтва – ад традыцыйных форм, метадаў і канцэпцый да сучасных. Асаблівую цікавасць уяўляюць дыпломныя работы тых выпускнікоў, якія пасля сталі выдатнымі майстрамі нацыянальнага выяўленчага мастацтва і атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

Наведвальнікі выставы будуць мець унікальную магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі акадэмічнага мастацтва і сучаснымі мастацкімі прыёмамі. Пры гэтым кожная праца непаўторная, кожны твор дэманструе не толькі валоданне мастацкай тэхнікай, але і своеасаблівасць светаўспрымання аўтараў, уменне вобразна і самабытна ўвасобіць задуманае.

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д,ШЧАМЯЛЁВА. ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ПАШКЕВІЧА

27.03.2024. Мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялева Адкрыцце персанальнай выставы жывапісу і графікі «АДЛЮСТРАВАННЕ» сябра Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Мікалаевіча Пашкевіча (г.Маладэчна), прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці аўтара.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

29.01.2024 — ВІНШУЕМ ВАЛЕРЫЯ ЛЕАНТОВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

29 студзеня спаўняецца 85 гадоў вядомаму беларускаму мастаку дэкатарыўна-прыкладнога мастацтва Валерыю Аляксеевичу ЛЕАНТОВІЧУ. Зычым Валерыю Аляксеевічу здароўя, моцы, выдатнага настрою і шмат гадоў наперадзе! Валерый Леантовіч нарадзіўся 29 студзеня ў 1939 годзе, у горадзе Горлаўка, Данецкай вобласці (Украіна). Скончыў Львоўскі дзяржаўны інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва і быў запрошаны на пасаду мастака Мінскага фарфоравага завода

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

15 ліпеня 2023 года на 71 годзе пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця ШЫЛКО ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ, мастак-жывапісец, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Віктар Шылько нарадзіўся 17 ліпеня 1952 года. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1986 года – член Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »