БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ГРАМАДСКА-КУЛЬТУРНЫ ЦЭНТ: РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ВЫСТАВА АКВАРЭЛЯЎ. 07.09-01.10.2023

У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адкрылася выстава «Мастацтва акварэлі». У экспазіцыі прадстаўлены работы 42 мастакоў з усёй Беларусі.

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА: «Z O O A R T»

21 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё куратарскай анімалістычнай выставы твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю «Z O O A R T». На выставе «Z O O A R T» прадстаўлена больш за 100 твораў 44 беларускіх мастакоў, сярод якіх прафесійныя члены ГА «Беларускага саюза мастакоў», секцыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БАРЫСУ ГЕРЛАВАНУ — 85! ВІНШУЕМ!

25 снежня 2022 года народнаму мастаку Беларусі, заслужанаму дзеячу мастацтваў, прафесару, сябру Беларускага саюза мастакоў Барысу Федасеевічу Герлавану споўнілася 85 гадоў. Беларускі саюз мастакоў віншуе выбітнага мастака і педагога з юбілеем і зычыць яму здароўя, моцы і новых творчых дасягненняў! Больш за паўстагоддзя ўзбагачае сцэнічнае мастацтва Беларусі выбітны майстар сцэны, бліскучы тэатральны мастак Барыс Герлаван,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА УЛАДЗІМІРА СТЭЛЬМАШОНКА

9 верасня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай” з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013). Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак. 1928–2013. Аўтапартрэт (“Аўтакрыж”).

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ВЫСТАВА «ПАЛІТРА ВЯСНЫ»

Выстаўка “Палітра вясны” адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 5 сакавіка у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. “Палітра вясны” – гэта традыцыйная выстава-віншаванне, прымеркаваная да Дня жанчын. У экспазіцыі — колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра. Прадстаўлены букеты, кветкавыя кампазіцыі, вясновая абстракцыя, жаночыя вобразы, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі аўтарамі, членамі Беларускага саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »