НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ВЫСТАВА «ПАЛІТРА ВЯСНЫ»

Выстаўка “Палітра вясны” адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 5 сакавіка у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

“Палітра вясны” – гэта традыцыйная выстава-віншаванне, прымеркаваная да Дня жанчын.

У экспазіцыі — колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра. Прадстаўлены букеты, кветкавыя кампазіцыі, вясновая абстракцыя, жаночыя вобразы, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі аўтарамі, членамі Беларускага саюза мастакоў і Еўразійскай мастацкай садружнасці.

Маляўнічая «Палітра вясны» ўвасабляе красаванне і віншуе наведвальніц галерэі з 8 сакавіка. Цюльпаны, бэз, півоні, касачы, фіялкі, язмін, квітнеючыя вішні і яблыні, дачныя букеты даюць магчымасць гасцям захапіцца хуткім абуджэннем прыроды ў інтэрпрэтацыі мастакоў

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: УЛАДЗІМІР ПРАКАПЦОЎ. 09.08.-09.09.2023

  З 9 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) пачне працаваць выстава Уладзіміра Пракапцова “Пад знакам бясконцасці”. Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

2020-2022 ГАДЫ — ПЛЁННАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і  ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ «БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ»

На XXIV з’ездзе Беларускага саюза мастакоў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч нагадаў моманты плённага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз мастакоў». Нагадаем найбольш значныя пункты: Былі прыняты новыя расцэнкі  на набыццё твораў выяўленчага мастацтва музейнымі ўстановамі Беларусі. Шттогод у мастакоў – сяброў ГА “БСМ” – набываюцца творы жывапісу, графікі, скульптуры,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: РЭТРАСПЕКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

З 11 лістапада 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных, скульптурных і графічных твораў з фондаў акадэміі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” мае багатую гісторыю і традыцыі, якія

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »