НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: РЭТРАСПЕКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

З 11 лістапада 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных, скульптурных і графічных твораў з фондаў акадэміі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” мае багатую гісторыю і традыцыі, якія сфарміравалі педагагічныя методыкі. Гісторыя акадэміі пачынаецца ў пасляваенны перыяд, калі ў 1945 годзе па распараджэнні Саўнаркама СССР, Саўнаркама БССР і Камітэта мастацтваў быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. У 1953 годзе ён быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1991 годзе інстытут рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію мастацтваў, у 2001 годзе яму прысвоена сучасная назва. Сёння Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў – самая буйная і аўтарытэтная ў Беларусі вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы творчых кадраў у галіне выяўленчага мастацтва. Акадэмія ў значнай ступені фарміруе тэндэнцыі развіцця беларускай школы выяўленчага мастацтва, забяспечвае захаванне і пераемнасць традыцый нацыянальнай выяўленчай школы. Сярод выкладчыкаў і выпускнікоў акадэміі – вядомыя ў краіне і свеце мастакі, якія маюць вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь і іншых краін і зарэкамендавалі сябе на прэстыжных міжнародных конкурсах і выставачных праектах.

На рэтраспектыўнай выставе прадстаўлены дыпломныя работы, выкананыя больш як за 60 гадоў работы акадэміі – з 1959 па 2023 год. Такім чынам, праект дае магчымасць пазнаёміцца з творчымі пошукамі выпускнікоў акадэміі розных гадоў, прасачыць этапы развіцця стылістычных асаблівасцей айчыннага мастацтва – ад традыцыйных форм, метадаў і канцэпцый да сучасных. Асаблівую цікавасць уяўляюць дыпломныя работы тых выпускнікоў, якія пасля сталі выдатнымі майстрамі нацыянальнага выяўленчага мастацтва і атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

Наведвальнікі выставы будуць мець унікальную магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі акадэмічнага мастацтва і сучаснымі мастацкімі прыёмамі. Пры гэтым кожная праца непаўторная, кожны твор дэманструе не толькі валоданне мастацкай тэхнікай, але і своеасаблівасць светаўспрымання аўтараў, уменне вобразна і самабытна ўвасобіць задуманае.

Светлай памяці мастака Уладзіміра Лісавенкі

На 62-м годзе жыцця 9 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ ЛІСАВЕНКА, выдатны беларускі творца, аўтар яркіх эксперыментальных габеленаў, сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыі мастацкага тэкстылю, і Беларускага саюза дызайнераў. БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі. Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ ЯКУНА ІСМАІЛАВІЧА ХАЙРУЛІНА!

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ!ХАЙРУЛІНА ЯКУНА ІСМАІЛАВІЧА, вядомага беларускага мастака-плакатыста, сябру секцыі графічнага дызайна Беларускага саюза мастакоў, якому 21 мая 2022 года спаўняецца 90 гадоў! Шматгранная творчасць мастака Якуна Хайруліна — злабадзённыя плакаты, афармленне спектакляў, работы ў жывапісе — такі велізарны дыяпазон мастака. Ён актыўна адгукаецца ў сваёй творчасці на найбольш важныя падзеі ў краіне. Нарадзіўся ў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »